Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Февраль 2016 12:50

Работа райсавета ветэранаў прызнана здавальняючай

У панядзелак у канферэнц-зале райвыканкама працавала справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

Пачатак канферэнцыі быў нетрадыцыйным і надзвычай урачыстым — у залу, у суправаджэнні найбольш актыўных членаў савета, быў унесены Сцяг раённай арганізацыі.

Пасля гэтага слова ўзяла старшыня Савета ветэранаў Яўгенія Доўнар. Яна агучыла асноўныя аспекты дзейнасці за апошнія пяць год. У прыватнасці было адзначана, што арганізацыя, у цесным супрацоўніцтве з аддзеламі райвыканкама і раённым цэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва, працавала над рэалізацыяй шэрагу сацыяльных праграм, накіраваных на комплекснае рашэнне пытанняў сацыяльнай абароны ветэранаў. Прымала актыўны ўдзел у мерапрыемствах па падрыхтоўцы і святкаванні 70-годдзя вызвалення раёна, Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вяла работу па патрыятычным, духоўным і працоўным выхаванні насельніцтва. Істотную ўвагу ўдзяляла пытанням увекавечання памяці воінаў і партызан, якія загінулі ў гады вайны. Ветэранскія «пярвічкі» ажыццяўлялі ўзаемадзеянне з адміністрацыяй і прафсаюзнымі камітэтамі ўстаноў і прадпрыемстваў па выкананні палажэнняў калектыўных дагавораў у часці сацыяльнай абароны пажылых людзей. Немалая работа была праведзена па павышэнні якасці вольнага часу членаў: ладзіліся святочныя агеньчыкі, канцэртныя праграмы, ажыццяўляліся турыстычныя паездкі. Сярод пажылых людзей праводзіліся конкурсы (да прыкладу — на лепшы падворак), якія стымулявалі пенсіянераў да творчай дзейнасці.

Яўгенія Доўнар падзякавала савет ветэранаў за працу, выказала цёплыя словы за падтрымку — маральную і матэрыяльную — у адрас выканаўчай і распарадчай улады, спонсараў.

Усе з тых, хто дапаўняў даклад старшыні, прызналі работу раённага савета ветэранаў здавальняючай, а сваё жыццё ў арганізацыі, як адзначыла лідэр Бортнікаўскай «пярвічкі» Марыя Якаўлеўна Калаткова, цікавым, змястоўным, напоўненым прыемнымі падзеямі. Таму не стала нечаканасцю, што, выбіраючы актыў раённай арганізацыі на новы тэрмін паўнамоцтваў, члены ізноў прагаласавалі за Яўгенію Доўнар. Падтрымала кандыдатуру і раённае кіраўніцтва. Трымаючы слова перад удзельнікамі канферэнцыі, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава ад імя кіраўніка раёна Аляксандра Осіпава і асабіста сябе падзякавала ветэранам за працу, за той вялікі ўклад, які ўносяць актывісты ў справу выхавання моладзі.



Сярод асноўных пунктаў пастановы, выпрацаванай у гэты дзень канферэнцыяй, — прызнаць работу раённай ветэранскай арганізацыі здавальняючай, справаздачу рэвізійнай камісіі зацвердзіць, абранаму савету ветэранаў, «пярвічкам» асноўную ўвагу сканцэнтраваць на рашэнні пытанняў сацыяльнай абароны ветэранаў усіх катэгорый. Раённаму савету ветэранаў, яго прэзідыуму, пярвічным ветэранскім арганізацыям на месцах прааналізаваць прапановы, выказаныя падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі, выпрацаваць меры па іх рэалізацыі, а таксама па актывізацыі дзейнасці.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1617 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.