Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 10 Февраль 2016 12:43

Чараўнік у свеце кніг

У рамках мэтавай бібліятэчнай праграмы «Мы — будучае Беларусі» супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі правялі для членаў клуба «Узрост» і выпускнікоў СШ№ 25 г. Бабруйска дзень прафесійнай арыентацыі «Выпускнік-2016: прысвячаецца табе!». Мэта гэтага комплекснага мерапрыемства: прадастаўленне карыстальнікам максімум інфармацыі пра прафесію бібліятэкара і падрыхтоўка юнацтва да ўсвядомленага выбару гэтай прафесіі.

Вядучая мерапрыемства бібліятэкар Наталля Сяргейчык, студэнтка 2 курса факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый «Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў» пазнаёміла прысутных са сваёй «alma mater». Яна падрыхтавала прысутным мультымедыйную прэзентацыю «Прафесія бібліятэкар: учора, сёння, заўтра». Новыя кнігі, прадстаўленныя на выставе «Прафесія мары!», мультымедыйныя выданні, слайды, удзел у тэсціраванні «Ці ведаеце вы сябе?»- усё гэта садзейнічала правядзенню мерапрыемства ў больш дынамічнай і цікавай форме.



Удзельнікі Дня прафесійнай арыентацыі атрымалі ў падарунак шмат карыснай і цікавай друкаванай прадукцыі: памяткі «Выбар прафесіі зараз — будучае тваёй Бабруйшчыны», «Як не памыліцца- кім быць?», «Часопіс „Кім быць?“- твой прафесійны арыенцір». Напрыканцы мерапрыемства кожны з выпускнікоў меў магчымасць адчуць сябе ў ролі пачынаючага бібліятэкара і прыняць удзел у прафесійнай гульні «Я — бібліятэкар».

Галіна Буткевіч,
намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі
ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна».

Прочитано 1668 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.