Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 03 Февраль 2016 13:50

Падведзены вынікі, пастаўлены новыя задачы

У апошні працоўны дзень мінулага тыдня аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама падвёў вынікі работы за 2015 год, паставіў задачы на бягучы. Справаздачны сход прайшоў у раённым Цэнтры культуры пад кіраўніцтвам начальніка аддзела Галіны Чарновай.

Выступаючы перад прысутнымі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аддзела падрабязна спыніліся на напрацоўках і дасягненнях мінулага года. Намеснік начальніка аддзела Дзмітрый Вяроўкін распавёў аб рабоце, якая праведзена ў мінулым годзе ідэалагічным актывам раёна па рэалізацыі прыярытэтных накірункаў дзейнасці: ідэалагічным, інфармацыйна-прапагандысцкім, па вывучэнні грамадскага меркавання, рэалізацыі творчых магчымасцяў і ініцыятыў моладзі, дзейнасці рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, па ўвекавечанні памяці героеў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, перазахаванні астанкаў воінаў-вызваліцеляў.

 

Дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Аляксандр Волікаў распавёў аб дзейнасці сельскіх устаноў культуры, аб рабоце, праведзенай імі па забеспячэнні вольнага часу вяскоўцаў, захаванні культурных традыцый беларускага народа і жыхароў Прыбярэзінскага краю ў прыватнасці. Пры гэтым канстатаваў, што змяншэнне колькасці жыхароў раёна, старэнне вясковага насельніцтва прывяло да аптымізацыі ў 2015 годзе клубнай сеткі — спыніў сваю дзейнасць Дойнічаўскі сельскі клуб-бібліятэка. Але дадзены факт, як было адзначана, ніякім чынам не паўплываў на якасць культурнага жыцця жыхароў населенага пункта і навакольных вёсак: гэтую задачу ўсклалі на сябе Гарбацэвіцкі і Осаўскі сельскія дамы культуры, а таксама аўтаклуб.

 

Пра работу бібліятэк у адыйшоўшым годзе распавяла дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Любоў Схаба. Яна адзначыла, што кніга па-ранейшаму застаецца запатрабаванай сярод вясковага насельніцтва, аднак у мэтах павышэння якасці культурна-выхаваўчай і інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці бібліятэкары намераны працягнуць работу па прафесійным навучанні спецыялістаў устаноў і актывізаваць прафарынтацыйную работу ў школах, накіраваную на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў біблія­тэчнага профілю, актывізаваць работу па папулярызацыі кнігі сярод вяскоўцаў пасродкам больш шырокага выкарыстання інавацыйных тэхналогій.

 

Пра тое, як захоўваецца ў раёне гісторыка-культурная спадчына, да прысутных давяла дырэктар гісторыка­-краязнаўчага музея. Па словах Людмілы Осіпавай, мінулы год быў багатым на наведвальнікаў. Музей працягваў пошукавую работу. Ва ўстанове было наладжана шмат цікавых выстаў, набыта нямала каштоўных экспанатаў.

 

Немалы ўклад у культурнае выхаванне юных вяскоўцаў унесены і настаўнікамі дзіцячых школ мастацтваў. Пацверджанне таму, як адзначыла дырэктар Хімоўскай ДШМ Алена Нарніцкая, узнагароды, якіх ўдастоіліся выхаванцы школ за ўдзел і перамогу ў конкурсах самых розных узроўняў. Пры гэтым былі агучаны і праблемныя бакі — школы мастацтваў маюць патрэбу ў новых музычных інструментах, ёсць неабходнасць у кадрах.

 

Усе гэтыя пытанні, як адзначыла Галіна Чарнова, на кантролі, і яны вырашаюцца. У 2015 годзе школы мастацтваў папоўніліся новымі гітарамі, для ўстаноў культуры былі набыты новыя сцэнічныя касцюмы, аргтэхніка. Па магчымасці будуць вырашацца і іншыя праблемы. Прычым на станоўчы іх вынік, па словах Галіны Чарновай, варта працаваць усім работнікам галіны. Гэта датычыцца як росту даходаў ад платных паслуг — сёлета яны склалі 473 млн. рублёў (121% да ўзроўню папярэдняга года), так і прафарыентацыйнай работы са школьнікамі. Што датычыцца бюджэтных асігнаванняў на дзейнасць устаноў культуры, то яны ў 2015 годзе цалкам асвоены. Разумеючы, што адным з асноўных паказчыкаў дзейнасці аддзела з’яўляецца паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, у мінулым годзе 545 млн. рублёў было патрачана на набыццё абсталявання і іншых асноўных сродкаў для ўстаноў культуры, болей за 600 млн. рублёў — на цякучыя рамонты збудаванняў і памяшканняў.

 

Акцэнтуючы ўвагу на недапрацоўках мінулага года, начальнік аддзела заўважыла, што маецца неабходнасць у актывізацыі работы пярвічных арганізацый грамадскіх фарміраванняў у працоўных калектывах і прыняцце іх дзейснага ўдзелу ў грамадска-карысных мерапрыемствах раёна, актывізацыі работы па павелічэнні новых форм работы клубнымі фарміраваннямі і аматарскімі аб’яднаннямі. Застаецца актуальным пытанне развіцця музейнага турызму. Над усім гэтым, як было адзначана, прыйдзецца ўзмоцнена папрацаваць у бягучым годзе — Годзе культуры.

 

Галіна Чарнова падзякавала прысутным за працу, лепшым з лепшых працаўнікоў, калектываў, устаноў уручыла ўзнагароды ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Узнагароды работнікам галіны ўручылі таксама Аляксандр Волікаў — ад цэнтралізаванай клубнай сістэмы і Аксана Кучынская — ад райкама прафсаюза работнікаў культуры.

Па матэрыялах грамадска-палiтычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 892 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.