Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 25 Январь 2016 11:35

Вызначаны «Новыя імёны Беларусі-2016»

21 студзеня ў Цэнтры культуры раёна прайшоў Бабруйскі раённы і гарадскі этап рэспубліканскага конкурсу. Яго журы ўзначаліла В.У. Пятроўская, старшыня Бабруйскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры. Творчае майстэрства ўдзельнікаў ацэнь­валі В.Ю. Сажын, член Саюза кампазітараў Беларусі, кіраўнік узорнай студыі «Сажынцы» Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Бабруйска, Ю.І. Боўда, народны майстар Беларусі, мастак-афарміцель раённага Цэнтра культуры, І.У. Кустова, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, педагог дзіцячай школы выяўленчых мастацтваў імя Дамарода, А.А. Кучынская, старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў культуры, І.М. Савіч, настаўнік Каменскай дзіцячай школы мастацтваў, Н.Г. Долгая, педагог-арганізатар Цэнтра пазашкольнай работы «Росквіт» Бабруйска.

Арганізацыяй непасрэдна раённага этапа конкурсу займалася Бабруйскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якое ўзначальвае Л.В. Крычко, пры садзеянні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Правёўшы да гэтага адборачныя туры ў працоўных калектывах, у Цэнтр культуры 21 студзеня былі запрошаны лепшыя з вакалістаў, а таксама арганізаваны выставы аматараў і прафесіяналаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Без сумнення, кожны выканаўца і кожны калектыў раёна, якія ў гэты дзень выйшлі на сцэну, заслугоўваюць найлепшых адозваў.

 

Гучнымі апладысментамі сустракала і праводзіла зала харызматычную Вольгу Васіленка, члена першаснай арганізацыі дзіцячых школ мастацтваў, і не меней харызматычны танцавальны калектыў «Натхненне» раённага Цэнтра культуры.

 

З зачараваннем слухалі мілагучнае выкананне «Гаворкі беларускай», якую на высокім узроўні прадэманстравалі салісты Каменскага СДК Ж.А. Нікіфаравец і Р.П. Гайшун. Літаральна да слёз даводзіла пранікнёнае выкананне песні «Ты же выжил, солдат» педагогам-арганізатарам Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» В.П. Колас і групай «Спадчына». Апладысментамі ацанілі прысутныя лірычны голас і ўменне пераўвасабляцца ў вобраз салісткі Туголіцкага СДК А. Пшанічнай і г.д.

 

Прыемнае ўражанне пакі­нулі работы канкурсантаў у намінацыі «выяўленчая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць». Свае выставы прадэманстравалі Ю.І. Боўда, члены прафсаюза раённага Цэнтра творчасці і інш.

Між тым спаборніцтва ёсць спаборніцтва, няхай і творчае — яго пераможцамі становяцца наймацнейшыя, тыя, хто набярэ найбольшую колькасць балаў. Па выніках конкурсу вакалістаў імі прызнаны Вольга Васіленка і калектыў «Натхненне» — 1-е месца. Вера Колас і група «Спадчына», а таксама Анастасія Пшанічная занялі 3-я месцы. Лідэрам сярод прэтэндэнтаў на перамогу ў намінацыі «выяўленчая і дэкаратыўна-прыкладная творчасць» стаў Юрый Боўда. 2-е месца прысуджана метадысту Цэнтра творчасці раёна С.У. Ткач, на 3-м — педагог Цялушскай школы І.М. Лось.

Усе без выключэння канкурсанты ўдастоены сертыфіката за ўдзел у раённым этапе рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016». Пераможцам, многія з якіх прымуць удзел у абласным этапе, уручаны да таго ж каштоўныя падарункі.

Да слова сказаць, у мінулым годзе ў творчым спаборніцтве ўдзельнічала каля 400 жыхароў Магілёўшчыны. Чацвёра з іх сталі фіналістамі рэспубліканскага этапа. Разам з зоркамі беларускай эстрады яны зрабілі гастрольнае падарожжа па краіне — атрымалі бясцэнны вопыт і незабыўныя ўражанні. Усяго гэта мы жадаем і сёлетнім пераможцам прафсаюзнага конкурсу.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 929 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.