Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 09 Декабрь 2015 14:32

Падведзены вынікі агляду мехдвароў

Падведзены вынікі штогоднага раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да палявых работ будучага года.

У склад камісіі, якая падводзіла вынікі агляду, уваходзілі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і Бабруйскай раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду. Узначальваў камісію першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А.Л. Ланкуць. Маніторынг раённых гаспадарак у гэтым плане, як адзначыў член камісіі, начальнік раённай інспекцыіі дзяржтэхнагляду М.М. Голуб, на працягу падрыхтоўчага перыяду праводзілі таксама прадстаўнікі абласной і рэспубліканскай інспекцый дзяржтэхнагляду.

Супаставіўшы праробленую ў сельгасарганізацыях падрыхтоўчую работу і ўсе крытэрыі ацэнкі гатоўнасці мехдвароў, раённая камісія прыйшла да высновы прысудзіць па выніках агляду 1-е месца філіялу «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», 2-е — СВК «Гігант», 3-е — СВК «Калгас імя Дзяржынскага». Са станоўчага боку ў гэтым плане адзначаны таксама філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА».

На пасяджэнні райвыканкама прынята рашэнне прэміраваць арганізацыі-пераможцы з раённага бюджэту: за 1-е месца ў памеры 20 базавых велічынь, за 2-е — 15, за 3-е — 10 базавых велічынь.

Акрамя таго, кіраўнікам сельгасарганізацый рэкамендавана матэрыяльна заахвоціць інжынерна-тэхнічных работнікаў, механізатараў і іншых асоб, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да агляду-конкурсу, з уласных сродкаў гаспадарак.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 841 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.