Што датычыцца непасрэдна ранняй ярыны: зерневых і зернебабовых культур, то іх пасеяна болей 70 працэнтаў ад плану. Пры гэтым, у ААТ «Саўгас Кісялевічы» іх сяўбу можна лічыць завершанай (пасеяна 96 працэнтаў). У трох сельгасарганізацыях: СВК «Калгас імя Дзяржынскага», філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» і Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» пасеяна болей 80 працэнтаў ад плану. Да гэтай лічбы набліжаюцца ў філіяле «Варатынь» РУП «БЗ ТДіА» (76 працэнтаў) і СВК «Калгас імя А. Неўскага» (73 працэнты). У СВК «Гігант» — крыху болей 70 працэнтаў ад неабходнага.
Ніжэй сярэднераённага паказчыку пасеяна ранняй ярыны ў СВК «Стасеўка» (40 працэнтаў), ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі» (52). Зернебабовыя культуры ў поўным аб’ёме пасеяны ў ААТ «Саўгас Кісялевічы», Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» і ў ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі».
Адначасова з зерневымі і зернебабовымі ў гаспадарках сеюць іншыя яравыя культуры.
Цукровых буракоў у цэлым па раёне пасеяна больш 80 працэнтаў. Прычым, у двух з трох гаспадарак, дзе займаюцца вырошчваннем караняплодаў, буракі ўжо пасеялі: у СВК «Калгас імя А. Неўскага» і філіяле «Харчавік-Агра». У СВК «Калгас імя Дзяржынскага» пасеяна 60 працэнтаў ад плану.
Бульбы ў цэлым па раёне пасаджана 315 га, або 33 працэнты. З іх 200 га (36 працэнтаў ад плану) — у СВК «Гігант». Завяршаюць пасадку ў БТАА «Амега-Люкс» (88 працэнтаў). Вядзецца пасадка таксама ў ААТ «Саўгас Кісялевічы (25 працэнтаў) і СВК «Калгас імя А. Неўскага» (23 працэнты).
У «Гіганце» і філіяле «Варатынь» прыступілі да сяўбы кукурузы на зерне, пасеяна 30 і 78 га адпаведна. Усяго пад культуру на гэтыя мэты будзе занята 2231 га. Яшчэ каля 6 тысяч гектараў плануецца пасеяць кукурузы на сілас. Да сяўбы на гэтыя мэты прыступілі ў СВК «Стасеўка» і СВК «Калгас імя Дзяржынскага».
Сеюць у гаспадарках і гародніну. На раніцу 03.05.2013г. была пасеяна палова ад запланаваных плошчаў.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»