Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 19 Октябрь 2015 13:00

Дзеці павялічылі сямейныя бюджэты

20-ці сем’ям нашага раёна з пачатку года прызначаны сямейны капітал — аднаразовае прадастаўленне безнаяўных грашовых сродкаў у памеры 10 тысяч долараў ЗША.

Дадзены від дзяржаўнай падтрымкі, згодна Указу № 572, прадугледжаны падчас нараджэння альбо ўсынаўлення трэцяга і наступных дзяцей грамадзянамі Беларусі, якія пастаянна пражываюць у краіне. Права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу ўзнікае пасля таго, як дзіцяці, з-за якога сям’я атрымала дадзеную дзяржаўную падтрымку, споўніцца 18 год. Рэалізаваць гэтае права можна будзе на працягу трох год пасля яго паўналецця.

Ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама адзначылі — каб мець права на сямейны капітал, неабходна ў перыяд да паўгода з дня нараджэння дзіцяці падаць адпаведную заяву.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 826 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.