Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 09 Сентябрь 2015 15:19

У гаспадарках раёна пачалі сеяць азімыя зерневыя, у прыватнасці, пшаніцу і трыцікале

Пачатак сяўбы некалькі запознены: у адпаведнасці з тэхналагічнымі рэкамендацыямі да сяўбы пшаніцы неабходна было прыступіць яшчэ 5 верасня. Аднак магчымасцей для гэтага не было: тэхніка «адмаўлялася» працаваць на палях з надзвычай перасушанай глебай, хоць у тым жа СВК «Гігант» захады прадпрымаліся неаднойчы. Між тым дождж, які прайшоў у пятніцу, а затым і ў выхадныя дні, сітуацыю некалькі палепшыў. У выніку пасля філіяла «Агракамбінат КХП» Бабруйскага камбіната хлебапрадуктаў, дзе да сяўбы прыступілі першымі, у пасяўныя работы ўключыліся іншыя сельгасарганізацыі: СВК «Гігант», СВК «Стасеўка», ААТ «Саўгас «Кісялевічы», філіял «Харчавік-Агра».

У райсельгасхарчы адзначылі, што, пры наяўнасці дастатковай колькасці паліва, перабоі з якім у гаспадарках апошнім часам меліся, пасяўныя работы будуць весціся з раніцы да позняга вечара. Каб завяршыць азімую сяўбу ў вызначаныя тэрміны, механізатары гатовы працаваць у некалькі змен.

Адначасова ў гаспадарках займаюцца капаннем бульбы. Сёлета пад гэтую культуру ў раёне занята без малога адна тысяча гектараў. На раніцу ўчарашняга дня 154 з іх (19 працэнтаў) было ўбрана. Найбольш актыўна капанне вядзецца ў СВК «Гігант» — на долю гаспадаркі прыходзіцца больш за палову раённага плану (550 га), і ў СВК «Калгас імя А. Неўскага», дзе пад бульбяныя палеткі адведзена 200 га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці ў «Гіганце», у сярэднім з круга тут узялі па 210 цэнтнераў клубняў. Праўда, да падвядзення вынікаў яшчэ далёка — выкапана толькі каля 20 працэнтаў плошчаў.

Сярод асноўных работ, якімі займаюцца сельгасвытворцы на гэтую пару, і ўборка кукурузы на корм жывёле. Сілас закладваецца ў траншэі для выкарыстання ў зімне-стойлавы перыяд.

Па матэрыялах грамадска-палітычная газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 904 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.