Усяго з пачатку сёлетняга года з базы Бабруйскага ААТ «Аграмашсервіс», куды мінеральныя ўгнаенні цэнтралізавана паступаюць, сельгасарганізацыямі на свае тэрыторыі вывезена 4997 тон у фізічнай вазе мінеральных угнаенняў, гэта прыкладна ўдвая меней, чым яшчэ застаецца на базе (10100 т). Без сумнення, вывазка патрабуе большай актыўнасці — і такая задача пастаўлена перад гаспадаркамі райсельгасхарчам, аднак падыход да яе вырашэння ў кожнай сельгасарганізацыі розны.
З адказнасцю да вырашэння пастаўленай задачы падыйшлі ў філіяле «Варатынь» РУП «БЗТДіА» (вывезена з пачатку года 1039 т у фізічнай вазе ўгнаенняў — на базе застаецца 287 т), у СВК «Гігант» (вывезена 1141 — застаецца 877), у ААТ «Саўгас Кісялевічы» (616 — 744), у БТАА «Амега-Люкс» (164 — 45), у ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка» (278 — 74). Нядрэнна вывазка наладжана ў філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік» (296 — 553), у СВК «Калгас імя Дзяржынскага» (810 — 1197).
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»