Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 11 Февраль 2015 13:49

Насенне гатуецца да сяўбы

Як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, насення зерневых і зернебабовых культур у раёне маецца пад поўную патрэбу — 2300 тон, з якіх 500 тон — страхавы фонд: на выпадак перасейвання. Увесь насенны матэрыял да сяўбы падрыхтаваны.

Чакае часу пасадкі і насенне бульбы. З улікам таго, што пад гэтую культуру сёлета плануецца заняць 1090 га, на дадзеныя мэты будзе выкарыстана 4 тоны насеннага матэрыялу. Да таго ж, у СВК «Гігант» маецца элітнае насенне «другога хлеба» — пры неабходнасці сельгасарганізацыі могуць абнавіць уласны гатунковы і рэпрадукцыйны склад.

Што датычыцца насення мнагалетніх траў, то гэтым часам у гаспадарках займаюцца яго падрыхтоўкай да сяўбы. Са 154 тон, якія раёну сёлета спатрэбяцца, падрыхтавана 84 працэнты. Вядзецца закупка насення люцэрны — высокабялковай культуры, здольнай за адзін сязон даваць да 3-4 укосаў, ёю ў раёне збіраюцца засеяць 500 га. Між тым нельга сказаць, адзначаюць у райсельгасхарчы, што сітуацыя з забяспечанасцю насеннем ва ўсіх сельгасарганізацыях аднолькавая. Калі ў тым жа СВК «Калгас імя А. Неўскага» мнагалетнікаў маецца звыш патрэбы, то ў ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі» — пакуль не дастае. У планах гаспадаркі набыць яго ў СВК «Калгас імя А. Неўскага», у СВК «Гігант», ЗАТ «Насенне траў», іншых арганізацыях — у залежнасці ад віду траў.

Немалая работа праводзіцца ў раёне па набыцці да веснавой сяўбы сродкаў аховы раслін, у тым ліку пратруты. Апошняя спатрэбіцца ў першую чаргу — для апрацоўкі насення зерневых перад унясеннем у глебу. Пакуль пратрутай раён забяспечаны на 28 працэнтаў. Для набыцця недастаючай часткі спатрэбіцца ні многа ні мала — яшчэ 209 тысяч долараў ЗША, і гэта без уліку іншых сродкаў аховы. Аднак разумеючы вялікую ролю дадзеных рэчываў у фарміраванні будучага ўраджаю, сельгасарганізацыі імкнуцца знаходзіць сродкі на гэтыя мэты.

Па матэрыялах грамадска-палітычнайь газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1016 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.