Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 14 Январь 2015 16:42

М.Я. Аўрамчык: «Для мяне Радзіма - гэта ўсё»

Сёння спаўняецца 95 год вядомаму беларускаму паэту, празаіку і перакладчыку, нашаму земляку, Ганароваму жыхару Бабруйскага раёна Міколу Аўрамчыку. Мікола Якаўлевіч нарадзіўся 14 студзеня 1920 года ў вёсцы Плёсы нашага раёна ў звычайнай сялянскай сям’і.

У 1938 годзе паступіў на філалагічны факультэт Мінскага педінстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Падчас акружэння ў чэрвені 1942-га быў узяты ў палон і вывезены фашыстамі ў Рур на каменнавугальныя шахты. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. У 1949 го-дзе скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя». З 1953 па 1980 гады з’яўляўся рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР.

Першыя вершы апублікаваў у 1937 годзе ў бабруйскай газеце «Камуніст».

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».

Нягледзячы на тое, што пастаянна жыве ў Мінску, Мікола Аўрамчык штогод наведваецца на родную Бабруйшчыну, якой прысвяціў нямала паэтычных радкоў. Знакаміты зямляк амаль штогод прымае ўдзел у свяце Пушкінскай паэзіі, якое ладзіцца ў аграгарадку Цялуша. Падчас аднаго з такіх святаў я запыталася ў паэта, што значыць для яго малая радзіма. Адказ быў простым і змястоўным: «Для мяне — гэта ўсё. Гэта мой край, мясціны, з якімі я з дзяцінства звязаны. Самае дарагое. Каб не малая радзіма мая, не Цялуша... не было б у жыцці са мной ўсяго таго, што ёсць. Тут царква, дзе мяне хрысцілі, школа, дзе мяне вучылі, бальніца, дзе мяне лячылі... Тут маё ўсё».

Дзякуй Вам вялікі, Мікола Якаўлевіч, ад усіх жыхароў Бабруйшчыны за тое, што ўславілі наш край, што сваёй творчасцю напаўняеце сэрцы любоўю і пяшчотай, вучыце шанаваць і любіць Радзіму, мясціны, адкуль пайшлі карані. Моцнага Вам здароўя.

КУТ ЛЮБЫ РАДЗІМЫ МАЛОЙ

Праклятай чужыны нявольніку
Калісьці прысніўся мне ў ёй,
Як вольнасць святая — свавольніку,
Кут любы радзімы малой.

Ен мне з геаграфіі школьніку
Запомніўся змалку навек
На мапе ў чатырохвугольніку
Між дзьвюх неаднолькавых рэк,
Якія з усходу і з захаду...

А з поўначы родны мой кут
Вядомая дзеліць шаша
І з поўдня, праз пэўныя захады
Начальства мясцовага, тут
Прайшла абласная мяжа.

Квадрат гэты з месцамі роднымі
Па цэнтры, як дыяганаль,
Дзьвюма дзеліць часткамі роўнымі
Чыгуначная магістраль.

Такім і прысніў яго ў думках я,
Што СПЛЮ з акрыялай душой
Паміж беларускай чыгункаю
З маскоўска-варшаўскай шашой.

Між слаўнай ракою Бярэзінай
І ейным прытокам Алой
У сне адпачыў я з паэзіяй
Далёкай радзімы малой.

Прочитано 1203 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.