Аляксандр Сіваеў пажадаў, каб працаўнікі раёна трымалі лідэрства і ў наступныя два гады і каб уручаны Чырвоны сцяг застаўся ў раёне назаўсёды. Міхаіл Шалкоўскі, у сваю чаргу, выказаў словы падзякі ў адрас кіраўніцтва вобласці за высокі давер і ў адрас работнікаў народнай гаспадаркі раёна, дзякуючы чыёй нястомнай працы Бабруйшчына ўдастоена высокай узнагароды. Старшыня райвыканкама заклікаў прысутных у зале кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, а таксама дэпутацкі корпус працаваць з яшчэ большай выкладкай на карысць жыхароў Прыбярэзінскага краю і ўсёй Беларусі.
Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»