Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Ноябрь 2014 13:03

Што пасееш, тое і пажнеш

У раёне вядуцца работы па падрыхтоўцы да яравой сяўбы: пачаўся рамонтны сезон; гаспадарках займаюцца падняццем зябліва, вывазкай на палі арганічных угнаенняў. Значнае месца адведзена падрыхтоўцы насеннага матэрыялу да веснавой пасяўной — нездарма ж у народзе гавораць: што пасееш, тое і пажнеш.

На гэты час, як паведамілі ў райсельгасхарчы, з 2300 тон насення зерневых і зернебабовых культур, якія патрабуюцца да вясны і якія ў раёне маюцца, даведзена да кандыцыйных патрабаванняў каля адной тысячы тон альбо 45 працэнтаў ад неабходнага. Прычым у радзе гаспадарак з дадзенай работай ужо цалкам справіліся. Гэта датычыцца ААТ «Саўгас «Кісялевічы», філіяла «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік», ЗАТ «Птушкафабрыка «Вішнёўка». Да заканчэння набліжаюцца ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». Між тым, у асобных гаспадарках за гэтую работу толькі бяруцца. Горш астатніх справы абстаяць ў СВК «Калгас імя Дзяржынскага». Аднак з улікам таго, што ў запасе яшчэ месяц — усё без выключэння насенне павінна быць падрыхтавана да сярэдзіны снежня — намер і магчымасць гаспадарак з заканчэннем уборачных работ актывізаваць работу ў гэтым накірунку даюць падставу меркаваць, што да ўстаноўленага тэрміну насенны матэрыял будзе цалкам дапрацаваны.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1154 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.