Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 12 Ноябрь 2014 12:52

Работы настаўнікаў прымуць удзел у абласной выставе

З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на аснове дзяржаўнай ідэалогіі, у межах Рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі сярод навучэнцаў «Дзякуй салдатам за тое, што не ведаем вайны» і абласной акцыі — «Наследнікі перамогі», прысвечанай 70-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, у верасні-кастрычніку сёлетняга года ва ўстановах адукацыі раёна была праведзена выстава навукова-метадычнай літаратуры педагагічнага вопыту.

У заключным яе этапе, які прайшоў напрыканцы кастрычніка на базе Туголіцкай сярэдняй школы, прынялі ўдзел 11 раённых устаноў адукацыі, педагогі якіх выступілі з абаронай прадастаўленых на выставу матэрыялаў.

Па выніках заключнага этапу журы вызначыла пераможцаў. Імі прызнаны: В.А. Счасновіч, настаўнік інфарматыкі Варатынскай СШ, І.М. Жураўлёва, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Брожскай СШ, С.М. Герасімовіч, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Ленінскага ВПК «д/с-СШ» і І.Э. Сысоева, настаўнік пачатковых класаў Бортнікаўскай СШ.

Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама. Іх матэрыялы падрыхтаваны для прадастаўлення на абласны этап выставы, які пройдзе ў сярэдзіне снежня гэтага года. Застаецца пажадаць нашым педагогам-фіналістам поспехаў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 985 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.