Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 22 Октябрь 2025 16:45

Абставіны бываюць розныя, але працаваць трэба

Такім быў пасыл раённай камісіі па садзеянні занятасці па працаўладкаванні вяскоўцаў — чарговае яе пасяджэнне прайшло на базе Глушанскага сельвыканкама.  Узначаліла работу камісіі старшыня райсавета дэпутатаў Ірына Старавойтава. У ліку членаў — прадстаўнікі райвыканкама і зацікаўленых службаў.

На камісіі было заслухана 12 чалавек — жыхароў пас. Глуша і навакольных вёсак. Тлумачачы прычыну часовага, а то і працяглага беспрацоўя, грамадзяне прыводзілі рознага плану абставіны, якія перашкаджаюць ім далучыцца да кагорты тых, хто афіцыйна працаўладкаваны і садзейнічае развіццю краіны.

Да прыкладу, у грамадзяніна, чые дзеці прызнаны ў сацыяльна-небяспечным становішчы, — гэта крыўда на наймальніка, які з-за прагулаў скасаваў з ім працоўныя адносіны. 62-гадовы вясковец лічыць, што пенсія ў яго ўжо, як кажуць, у кішэні — стажу за гады напрацаваў багата. Маці падлетка  спаслалася на добрыя заробкі мужа. Мужчына працаздольнага ўзросту і бацька школьнікаў — на дапамогу па страце кармільца (колькі год таму не стала жонкі) і адсутнасць вакансіі, якая б яго задаволіла. Былі і тыя, хто прычынай беспрацоўя назваў немагчымасць самастойна вырашыць дадзеную праблему. Іншыя паведамілі, што знаходзяцца на шляху да афіцыйнага працаўладкавання.

— З кожным наведвальнікам правялі шырокую тлумачальную работу аб неабходнасці працаваць, прычым, афіцыйна, з уплатай падаходнага падатку, пенсійных адлічэнняў, каб не толькі цяпер мець сродкі для жыцця, але і адчуваць сябе ў фінансавай бяспецы на час пенсійнага ўзросту, — адзначыла Ірына Старавойтава. — Патлумачылі, што абставіны бываюць розныя, але працаваць трэба. Некаторым грамадзянам далі накірунак да канкрэтнага наймальніка на кантрэтную вакансію.

Члены камісіі таксама прынялі рашэнні прызнаць занятымі ў эканоміцы краіны грамадзян, якія працуюць у краінах ЕАЭС, вядуць уласную падсобную гаспадарку, знаходзяцца ў адпачынку па доглядзе за дзецьмі да 7 год у адпаведнасці з дакументамі, якія яны прадставілі.

БЕЛТА

Прочитано 40 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.