Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 16 Октябрь 2025 08:52

У Бортнікаўскім сельсавеце адзначылі Дзень маці

Свята матуль — найдаражэйшага чалавека ў жыцці кожнага, адзначылі 14 кастрычніка ў Бортнікаўскім сельсавеце, наладзіўшы для жанчын цудоўную канцэртную праграму. Арганізатарам мерапрыемства выступіў сельскі выканаўчы камітэт пры садзеянні работнікаў трох клубных устаноў сельсавета: Бортнікаўскага і Міхалёўскага СДК, Іванаўскага клуба-бібліятэкі, а таксама раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа.

У Міхалёўскім СДК у святочны дзень сабраліся жанчыны ўсіх узростаў: і тыя, чые дзеці даўно выраслі і самі сталі бацькамі, і маці цяперашніх выхаванцаў дзіцячых садкоў, школьнікаў ды студэнтаў, і тыя, каго мацярынства чакае ў будучым. Сярод тых, хто быў у зале — і працаўніцы сельгасарганізацый, якія размяшчаюцца на тэрыторыі сельсавета: СВК “Гігант” і ААТ “Міхалёўская Ніва”.

Са сцэны у адрас жанчын-маці прагучала шмат цёплых, кранаючых слоў. І, нягледзячы на спосаб іх перадачы: прозай, вершаваным радком ці песняй, пасыл быў адзіны — матчына любоў не ведае межаў і дзякуй вам, нашыя родныя, за ўвагу, пяшчоту і шчасце жыць на зямлі.

tribunapracy.by

Прочитано 134 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.