Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 13 Октябрь 2025 16:57

У “Гіганце” ў Дзень жывёлавода прайшла прафілактычная размова пра шкоду ад карупцыі

Сёння ў раёне праходзіць Дзень жывёлавода. У калектывах падводзяць вынікі напрацаванага за верасень, ставяць задачы на перспектыву, вызначаюць перадавікоў вытворчасці, у іх гонар на тэрыторыі аб’ектаў падымаюць сцягі працоўнай славы.

У СВК “Гігант” Дзень жывёлавода прайшоў на базе малочна-таварнага комплекса “Малыя Бортнікі”. Галоўны эканаміст сельгаспрадпрыемства Ілона Намочанка ў дэталях распавяла пра вытворчыя паказчыкі калектыва ў малочным і мясным напрамках галіны. Спынілася на памерах матэрыяльнага заахвочвання за выніковую працу, агучыла імёны перадавікоў. Найлепшых паказчыкаў за верасень, як было адзначана, дасягнулі аператар машыннага даення МТК Ірына Віктараўна Чорная, жывёлаводы Наталля Валянцінаўна Фёдарава (МТФ №1) і Марыя Радзівонаўна Пракопчык (МТФ №2).

Падзякаваўшы калектыву за працу, кіраўнік  “Гіганта” Канстанцін Браварэнка між тым адзначыў, што патэнцыял для нарошчвання вытворчасці маецца і варта прыкласці ўсе намаганні для яго выкарыстання.

У мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў раённай пастаянна дзеючай камісіі па супрацьдзеянні карупцыі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама, член камісіі Дзмітрый Вяроўкін і памочнік пракурора Бабруйскага раёна Віталь Сідзюк правялі з калектывам размову, накіраваную на стварэнне атмасферы нецярпімасці да карупцыйных праяў, папулярызацыю антыкарупцыйных каштоўнасцяў.  

Дзмітрый Іванавіч засяродзіў увагу на дэструктыўным уздзеянні карупцыйных правапарушэнняў, падрабязна спыніўся на іх негатыўных наступствах для эканомікі краіны і самой асобы.

Віталь Мікалаевіч нагадаў пра адказнасць за ўчыненне карупцыйных злачынстваў. Прывёў прыклады рэальных крымінальных спраў, фігурантамі якіх сталі работнікі раёных арганізацый, і вынесеных па іх прыгавораў.

tribunapracy.by

Прочитано 45 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.