Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 09 Октябрь 2025 16:09

Ад працы — дабрабыт і самапавага. У раённым аддзеле міліцыі прайшла камісія для непрацуючых

Узначаліла пасяджэнне раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва намеснік старшыні камісіі, намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марына Тарэлкіна.

Выключна ўсе з грамадзян, якія прыйшлі сёння на камісію, па той ці іншай прычыне значацца на ўліку ў Бабруйскім РАУС. Афіцыйнага працаўладкавання не маюць, але задумваюцца пра гэта ці блізкія да вырашэння адпаведнай задачы. У прыватнасці, двое з наведвальнікаў, як патлумачылі, на шляху да ўзнаўлення страчаных пашпартоў грамадзяніна Беларусі.

Якія перавагі дае  афіцыйнае працаўладкаванне і з якой непрыемнасцю можна сутыкнуцца ў адваротным выпадку, дасягнуўшы пенсійнага ўзросту? У дэталях пра гэта кожнаму з прысутных распавяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталля Пясоцкая. Апошняе датычыцца ў тым ліку жыхара аг. Леніна, які праз колькі месяцаў збіраецца на пенсію, маючы 20 год стажу. Пры гэтым пяць апошніх чалавек працуе неафіцыйна, а значыць, не можа разлічваць на далучэнне гэтых год да працоўнага стажу.

Чаму перабівацца часовымі заробкамі і не мець уласнага жылля для фізічна здаровага 40-гадовага чалавека — не выйсце. Чаму прычына страчанага даверу блізкіх — у ім самім. І, галоўнае, якія дакладныя крокі ў яго сітуацыі можна зрабіць, каб падняць уласную самаацэнку. Выслухаўшы гэта, жыхар Бортнікаў прыняў рашэнне папрасіцца на работу ў мясцовае сельгаспрадпрыемства. Камісія пасадзейнічала — дала накірунак да наймальніка.

— Усе з тых, хто сёння прыйшлі на пасяджэнне, недзе падпрацоўваюць. Пры гэтым не задумваюцца, што гадоў ім прыбаўляецца, а стажу ў працоўнай кніжцы — не. Расказваем пра перавагі афіцыйнага працаўладкавання, пра неабходнасць удзельнічаць у напаўненні бюджэту краіны, які дазваляе ім карыстацца многімі сацыяльнымі дабротамі. Вывучаем, у якой галіне чалавек можа прыйсціся, улічваем яго пажаданні і дапамагаем знайсці дакладнае месца працы. Хочацца спадзявацца, што і вынікі сённяшняй нашай работы прынясуць плён, — адзначыла Марына Тарэлкіна.

tribunapracy.by

Прочитано 27 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.