
— Мэта семінара — павышэнне дасведчанасці кіраўнікоў і старшынь нашых пярвічных прафсаюзных арганізацый у пытаннях выканання заканадаўства аб працы, аплаты працы і аховы працы. Гэта значныя пытанні, з якімі кіраўнікі нашых устаноў і старшыні “пярвічак” сутыкаюцца літаральна штодня. І сёння ў іх ёсць выдатная магчымасць не толькі павялічыць веды ў гэтым накірунку, але і атрымаць дакладныя адказы на дакладныя пытанні, — заўважыла старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач.
У якасці спікераў на семінары выступілі прадстаўнікі Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза. У прыватнасці, інспектар па сацыяльна-эканамічнай рабоце Павел Маланскі распавёў аб асноўных відах парушэнняў у вобласці калектыўна-дамоўнага рэгулявання, у пытаннях аплаты працы. Прававы інспектар працы Андрэй Стэльмах засяродзіў увагу на парушэннях заканадаўства аб працы, якія былі выяўлены падчас праверак устаноў адукацыі.


Тэхнічны інспектар працы Алег Кузьменка давёў інфармацыю аб забеспячэнні эфектыўнай сістэмы аховы працы ва ўстановах адукацыі.
Сведчаннем актуальнасці паднятых тэм з’яўляецца хоць бы той факт, што ўдзельнікі семінара доўга не адпускалі спікераў, задавалі хвалюючыя пытанні.