Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 06 Октябрь 2025 08:24

Стварыць гарманічную асобу

...Менавіта такой бачыць сваю задачу ў педагогіцы Аляксандра Кірыенка, з нядаўняга часу — дырэктар Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна. «Трыбуна працы» пагутарыла з ёй напярададні Дня настаўніка.

— Кожнае створанае на базе нашага цэнтра аб’яднанне па інтарэсах не проста навучае дзяцей нейкай дакладнай дзейнасці: выразна чытаць, маляваць, спяваць, танцаваць і г. д., але дае магчымасць дзіцяці зразумець сябе, распазнаць свае цікавасці і інтарэсы, раскрыцца ў іх, і разам навучыцца камунікаваць, аналізаваць, трымацца ў калектыве, выбудоўваць сяброўскія адносіны, суадносіць сябе з грамадствам, з павагай ставіцца да людзей, з любоўю — да роднага краю. Узяць хоць бы асабліва блізкія мне тэатральныя гурткі. Заняткі ў іх — гэта пра ўсё вышэйпералічанае і яшчэ пра шмат-шмат іншых станоўчых якасцяў, якія маленькі чалавек набывае і якія дазваляюць яму ўсебакова развівацца, станавіцца гарманічнай асобай, — кажа Аляксандра Вячаславаўна.

У прафесію педагога субяседніца прыйшла пасля заканчэння бабруйскага каледжа імя Ларына і Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры. Не адзін год была за педагога-арганізатара Брожскай сярэдняй школы, дзе і сама некалі вучылася, жывучы ў пас. Рэдкі Рог. Там жа адначасова працавала педагогам дадатковай адукацыі, вяла аб’яднанні па інтарэсах тэатральнага накірунку і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Гады, цягам якіх ад педагагічнай дзейнасці прыйшлося адыйсці (стварэнне сям’і, пераезд на новае месца жыхарства), не далі забыцца, як кажа Аляксандра Вячаславаўна, на асалоду ад узаемадзеяння з дзецьмі, ад магчымсці зрабіць іх жыццё больш насычаным і цікавым. Таму яна з радасцю вярнулася ў педагогіку і прыкладвае ўсе намаганні для таго, каб Цэнтр творчасці пад яе началам яб’ядноўваў як мага болей дзяцей і падлеткаў, каб хлопчыкі і дзяўчынкі развівалі сябе ў розных накірунках і шукалі той адзіны, дзе раскрыюцца найлепей, праз які, магчыма, прыйдуць у будучую прафесію.

Дзеля гэтага ўстанова адукацыі актыўна сябе рэкламуе, праводзіць выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, майстар-класы. Педагогі разам з выхаванцамі ўдзельнічаюць ва ўсіх раённых, у тым ліку выязных, мерапрыемствах.

Да слова сказаць, сёлета на базе Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна дзейнічае 77 аб’днанняў па інтарэсах, у якіх займаецца болей за 600 дзяцей.

tribunapracy.b

Прочитано 47 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.