Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Сентябрь 2025 16:31

Камісія па садзеянні занятасці насельніцтва працавала ў раённым аддзеле міліцыі

Пасяджэнне пастаяннай раённай камісіі па каардынацыі дзейнасці па садзеянні працаўладкаванню насельніцтва прайшло сёння ў аддзеле ўнутраных спраў Бабруйскага райвыканкама. Узначаліла работу камісіі яе старшыня Ірына Старавойтава, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна.

На камісію былі запрошаны вяскоўцы, чыя біяграфія азмрочана судзімасцю. Некаторыя з іх прыйшлі сюды не ўпершыню. Прычыны, па якіх засталіся без пастаяннага месца працы і заробку, грамадзяне называлі розныя, але найбольш частай было нежаданне арганізаваць жыццё з-за злоўжывання спіртнымі напоямі.  Гэта датычыцца і тых, хто пажаліўся на адсутнасць рэгістрацыі па месцы жыхарства  ці страту тых ці іншых дакументаў (апошняе замінае афіцыйнаму працаўладкаванню) — чамусьці спахапіліся пра гэта грамадзяне толькі цяпер.

— Катэгорыя людзей на камісіі ў раённым аддзеле ўнутраных спраў заўжды няпростая і сёння не выключэнне, — адзначыла Ірына Старавойтава. — Многія не працуюць гадамі і да нас на камісію прыходзяць неўпершыню, але мяняць нешта ў сваім жыцці не спяшаюцца. Арганізаваць іх да работы няпроста, але рук не апускаем. Угаворваем, расказваем пра выгоды ад афіцыйнага працаўладкавання: штомесячны заробак, магчымасць адчуваць сябе запатрабаваным у сям’і, у далейшым разлічваць на пенсійнае забеспячэнне. Такім чынам сёння многім выдалі накіраванні да наймальнікаў, улічыўшы і прафесійныя магчымасці грамадзян, і месца іх пражывання, і пажаданні. Будзем спадзявацца, што ўсе яны дойдуць да арганізацый і стануць нядрэннымі працаўнікамі. Тым жа, хто адчувае сябе нямоглым, скардзіцца на хваробу, якая не дазваляе працаваць, парэкамендавалі звярнуцца ў БГП №2 для ўстанаўлення дыягназу і лячэння.   

Работнікі РАУС падчас пасяджэння давялі да прысутных правілы бяспечных паводзін, нагадалі пра адказнасць у выпадку не ладоў з законам.

tribunapracy.by

Прочитано 149 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.