Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 11 Сентябрь 2025 08:41

Сяўба азімых у Бабруйскім раёне працягваецца

Пасля таго, як пасеялі азімы рапс, у раёне прыступілі да сяўбы азімых збожжавых раслін на зерне і зялёны корм. Пад іх сёлета адведзена 10 700 гектараў.

У сяўбу азімай збажыны ўключыліся практычна ўсе сельгасарганізацыі. На сёння, па дадзеных райсельгасхарча, засеяна каля 14% ад неабходнай плошчы. Найбольш актыўна гэтая работа вядзецца ў СВК «Гігант» (пасеяна 32% ад плану), у філіяле «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік-АграСэрвіс» (22,1%), ААТ «Міхалёўская Ніва» (16,9%).

У СВК «Гігант» працягваецца капанне бульбы. На гэтую пару ўбрана 18% бульбяных палёў, накапана 2712 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 377 ц/га.

Пачалася нарыхтоўка кукурузнага сіласу. На гэтыя мэты ўбрана 6,1% ад запланаванай плошчы. Сабрана без малога 12 тысяч тон зялёнай масы — нарыхтавана звыш 10 тысяч тон кукурузнага сіласу пры плане 105 тыс. тон.

tribunapracy.by

Прочитано 51 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.