Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 16 Октябрь 2014 11:50

Уборачныя работы працягваюцца

Сёлета, як ніколі, ім садзейнічае надвор’е. Што датычыцца бульбы, то яе капанне — у стадыі завяршэння. З 1071 га, якія былі засаджаны бульбай, па стане на раніцу 13.10.2014г. выкапана без малога 1 000. Накапана звыш 36 000 т. клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 366 ц/га. Пры гэтым найвышэйшы паказчык ураджайнасці ў СВК «Гігант» — 460 ц/га, другі па велічыні — у СВК «Калгас імя А. Неўскага» — 390, ураджайнасць вышэй за 300 ц/га таксама ў філіяле «Варатынь» ААТ «БЗТДіА» і Бабруйскім ААТ «Аграмашсервіс» — 341 і 305 ц/га адпаведна.

Актывізавана ўборка цукровых буракоў. Да СВК «Калгас імя А. Неўскага» і СВК «Калгас імя Дзяржынскага», дзе дадзеным відам работ займаюцца не першы тыдзень, на гэтым — упэўнена далучылася трэцяя гаспадарка: філіял «Харчавік-Агра» ААТ «Чырвоны харчавік». З-за адсутнасці ўласнай тэхнікі, прызначанай для гэтых мэт, з уборкай буракоў у філіяле была затрымка. Але днямі на палях гаспадаркі стаў працаваць «Холмер» са Слуцкага цукровага камбіната. У цэлым па раёне з 500 га, занятых пад культуру, убрана, па апошніх дадзеных, 354 га, накапана амаль 9,5 тысяч тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 267 ц/га. Між тым, калі ў СВК «Калгас імя А. Неўскага» узялі з аднаго га 452 ц, то ў філіяле «Харчавік-Агра» — 214, у СВК «Калгас імя Дзяржынскага» — 167.

Вядзецца ў раёне і ўборка кукурузы на зерне. Сёлета, у параўнанні з мінулым годам, плошчы на гэтыя мэты некалькі зменшаны. Каб задаволіць патрэбу жывёлагадоўлі ў корме, болей кукурузы, чым летась, будзе прызначана на сілас. На гэты час у цэлым па раёне ўбрана 410 га, што складае амаль трэць ад плану. Сярэднераённы паказчык ураджайнасці — 41,7 ц/га. Калі аналізаваць у разрэзе гаспадарак, то найбольшай ураджайнасці дасягнулі раслінаводы СВК «Гігант» — 82 ц/га, на другім месцы па гэтым паказчыку філіял «Варатынь» — 79,38, на трэцім — БААТ «Аграмашсервіс» — 65,87 ц/га.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1074 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.