— Вы з’яўляецеся работнікамі адной з найбольш паспяховых сельгасарганізацый Бабруйшчыны. Сваёй працай памнажаеце дабрабыт гаспадаркі і краіны. Хачу, каб вы ведалі, што ў раёне вельмі зацікаўлены, каб вы тут трывала замацаваліся, нягледзячы на тое, мясцовыя вы жыхары ці гараджане. Для гэтага мы адкрытыя для дыялогу, для вырашэння любых пытанняў, якія вас турбуюць, да ўкаранення слушных ініцыятыў з вашага боку, — адзначыў Міхаіл Крыцкі.
У сваю чаргу маладыя людзі падзяліліся ўражаннямі ад сваіх абавязкаў, ад калектыва. Заўважылі, што задаволеныя заробкам за сваю працу, не маюць праблем з падвозам на работу. З радасцю адгукнуліся на прапанову кіраўніка раёна ў адрас прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства наладзіць для іх паездку па знакавых месцах Магілёўшчыны, у нядаўна адчынены музей Славы.

Кіраўніцтву прадпрыемства парэкамендаваў разнастаіць вольны час моладзі — апошняе немалаважна для ўтульнасці жыцця любога чалавека, а юнакоў і дзяўчат тым болей.