Павіншаваць супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі сабраліся ўсім складам раённага аддзела міліцыі на чале з начальнікам Рустамам Хамдамавым.
— Шчыра дзякую ўсім вам, хто стаіць на варце бяспекі дарожнага руху ў нашым раёне — за працалюбства, добрасумленнасць, адказнае стаўленне да сваіх абавязкаў, — адзначыў Рустам Усманавіч і ўручыў шэрагу работнікаў за плённую працу і дасягненне высокіх паказчыкаў у службовай дзейнасці граматы, юбілейныя медалі, нагрудныя знакі.
Не менш знакавай стала і частка ўрачыстасці, прысвечаная Дню незалежнасці Рэспублікі Беларусь. У кутку гісторыі пабудовы прайшло ўрачыстае адкрыццё выставы ўзнагарод салдата Вялікай Айчыннай вайны, пазней — работніка органаў унутраных спраў Міхаіла Чацверыкова. Іх у гонар 80-годдзя Вялікай Перамогі райаддзелу міліцыі з падзякай калектыву за патрэбную працу і працяг слаўных традыцый праваахоўных органаў перадаў унук воіна Сяргей Чацверыкоў.