Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 01 Июль 2025 16:22

Раён прыступіў да другога ўкосу траў

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама, у радзе сельгасарганізацый прыступілі да касьбы траў другім укосам.

Правяленую траву здрабняюць на сянажную масу або пакідаюць сушыцца на сена — у ліпені многія сельгасарганізацыі перавагу аддадуць нарыхтоўцы менавіта гэтага віду травянога корму.

На сёння (дадзеныя на раніцу аўторка) сенажу ў раёне нарыхтавана 57 487 тон або 65% ад плану, сена — 450 тон ці 5% ад неабходнага. Усяго на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 9 ц  к. адз. травянога корму пры патрэбе — не меней за 25 ц к. адз.

З іншых відаў палявых работ на гэтую пару — падкормка кукурузы мінеральнымі ўзнаеннямі, добраўпарадкаванне тэрыторый сельгасарганізацый, палявых дарог і палёў. На строгім кантролі — пытанні падрыхтоўкі да ўборкі хлябоў, якая не за гарамі.

Увага да сельгастэхнікі, складскіх памяшканняў, зернесушыльнага абсталявання, патрабаванняў  бяспекі, удакладняюцца меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання людзей, якія будуць заняты ў надзвычай адказнай земляробчай кампаніі.

Тэкст і фота Алены КАРПЕНКІ.

Прочитано 24 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.