Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Вторник, 01 Июль 2025 08:01

У “Неўскі-Агра” заняты нарыхтоўкай травянога корму

Сельскагаспадарчую кампанію ў гаспадарцы праводзяць як уласнымі намаганнямі, так і з прыцягненнем механізаванага атрада ААТ “Кіруючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс”.

— Усе хлопцы працуюць на сумленне, зацікаўлены, каб больш скасіць травастою, больш падабраць і перавезці зялёнай масы ў траншэю, якую сёння закладваем на жывёлагадоўчым комплексе, — расказвае галоўны аграном ААТ “Неўскі-Агра” і наш суправаджаты на сенажаць Аляксандр Мельнік.

Касьбы, па словах Аляксандра Іванавіча, засталося каля трохсот гектараў — на сянаж і прыкладна 500-600 га — на сена. Апошнім якраз і займаецца ў ваколіцах Мікулічаў Валерый Вавула на касілцы КМР-9.

Корманарыхтоўчымі комплексамі КВК-800 запраўляюць механізатар “Неўскі-Агра” Іван Паслядовіч і памагаты з “Аграмашсэрвіса” Аляксандр Чарніцын. На рахунку кожнага — каля 5 тысяч тон зялёнай масы. На перавозцы травы задзейнічаны механізатары і вадзіцелі Юрый Арцёменка, Аляксандр Кушавараў, Мікалай Шаўцоў, Андрэй Мяцеліца, Міхаіл Якаўлеў (ён жа працуе і на КВК-800, падабраў больш за 2 тысячы тон травы), Алег Капцілоў, Сяргей Архіпаў.

Валерый ВавулаАляксандр ЧарніцынІван ПаслядовічМіхаіл ЯкаўлеўСяргей Архіпаў і Аляксандр Мельнік

У цэлым аб’ём нарыхтаванага сенажу ў ААТ “Неўскі-Агра” складае, на раніцу сённяшняга дня, 10 700 тон пры плане 14 000 тон. З першага ўкосу, як тут кажуць, імкнуцца ўзяць па-максімуме.

Сена маецца каля 100 тон, і гэта толькі пачатак: усяго для патрэб жывёлагадоўлі патрабуецца больш за 1000 тон.

Травастоем у гаспадарцы задаволены — дажджы зрабілі сваю справу, цяпер галоўнае, каб надвор’е пасадзейнічала ўраджай убраць, нарыхтаваць якасны корм.

Адначасова з корманарыхтоўкай у “Неўскі-Агра” заняты падрыхтоўкай камбайнаў да жніва ды ўборкі рапсу.

Што да доглядных  мерапрыемстваў, то яны на пасевах і азімых, і ярыны цалкам праведзены.

Прочитано 41 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.