На парадку дня значылася 5 пытанняў: аб выніках работы па перарэгістрацыі рэлігійных абшчын і іх супрацоўніцтве з грамадскімі аб’яднаннямі (далажыў галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Юрый Себруковіч); аб удзеле рэлігійных абшчын у правядзенні Года добраўпарадкавання (дакладчык: Арцём Жылінскі, галоўны спецыяліст аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама); аб выкананні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні земляў рэлігійнымі арганізацыямі” (Максім Іўкін, намеснік начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама); аб перарэгістрацыі і пастаноўцы рэлігійных арганізацый на ўлік у падатковых органах (Ірына Кітова, першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах РБ па Бабруйскаму раёну) і аб стане пажарнай бяспекі культавых аб’ектаў (Кірыл Салановіч, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Бабруйскага ГРА па НС).
У прыватнасці, было адзначана, што па выніках перарэгістрацыі пасведчанне на далейшае функцыянаванне на тэрыторыі раёна атрымалі 15 рэлігійных абшчын, у тым ліку 12 — праваслаўных, 2 стараабрадчых, а таксама хрысціян веры Евангельскай у аг. Варатынь.
Гэтак жа, як і іншыя раённыя арганізацыі, рэлігійныя павінны ўтрымліваць у парадку свае тэрыторыі, удзельнічаць у мерапрыемствах Года добраўпарадкавання, пасля перарэгістрацыі своечасова стаць на ўлік у падатковыя органы, прадугледзець меры бяспекі культавых аб’ектаў.
— Сёння, як і раней, на тэрыторыі Бабруйшчыны мірна суіснуюць розныя канфесіі, што садзейнічае стабільнасці ў грамадстве, развіццю раёна і дабрабыту жыхароў, — заўважыў Дзмітрый Вяроўкін.
Завяршылася работа камісіі ўрачыстым уручэннем пасведчанняў аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ўставаў настаяцелям рэлігійных абшчын.








