Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 08 Октябрь 2014 15:48

Тэхніка ставіцца на працяглае захаванне

Гэтым часам, як адзначыў начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду М.М.Голуб, у раёне вядзецца работа па добраўпарадкаванні машынных двароў і падрыхтоўцы рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый для работы ў зімовых умовах. З гэтай мэтай, згодна рашэння Бабруйскага райвыканкама, штогод аб’яўляецца агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў.

Сёлета ўжо маецца загад упраўлення райсельгасхарчу № 82 ад 5 верасня на яго правядзенне. Дадзеным загадам кіраўнікам сельгасарганізацый прадпісана замацаваць адказных спецыялістаў за арганізацыю агляду, распрацоўку мерапрыемстваў па падрыхтоўцы рамонтнай базы да работы ў зімовых умовах, а таксама арганізаваць не пазней 10-ці дзён з моманту заканчэння палявых работ дастаўку сельгастэхнікі ў адведзеныя месцы і пастаноўку яе на захаванне згодна правілаў. Такім чынам, кожная складаная сельгасмашына будзе ставіцца на захаванне з афармленнем акту, з удзелам прадстаўнікоў сельгасарганізацыі і інспекцыі дзяржтэхнагляду. Устаноўка тэхнікі, якая не ўдзельнічае ў палявых работах, павінна быць праведзена да 1 лістапада. З 15 да 28 лістапада будуць падводзіцца яе вынікі. Па ўмовах конкурсу прадугледжана тры прызавых месцы. За 1-е гаспадарку чакае грашовае ўзнагароджанне ў памеры 20-ці базавых велічынь, за 2-е — 15-ці, за 3-е месца — 10-ці. Акрамя гэтага сельгасарганізацыям рэкамендавана заахвоціць інжынерна-тэхнічных работнікаў, механізатараў, слесараў, якія прымуць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы тэхнікі да пастаноўкі, з уласных сродкаў.

Тэма зімоўкі тэхнікі абмяркоўвалася і падчас семінара-вучобы, які прайшоў 3 кастрычніка на базе СВК «Калгас імя Дзяржынскага» з удзелам галоўных інжынераў і загадчыкаў рамонтных майстэрань сельгасарганізацый. А ўжо 10 кастрычніка пройдзе праверка хода пастаноўкі мабільнай групай Магілёўскага аблвыканкама.

У гэтыя дні, як адзначыў М.М. Голуб, тэхніка, у якой няма патрэбы, ачышчаецца, пры неабходнасці мыецца і ўстанаўліваецца на спецыяльна для яе адведзенае месца на машынным двары. Між тым, работы вядуцца некалькі замаруджана. І гэта звязана з тым, што яшчэ поўным ходам ідуць палявыя работы, у прыватнасці, пасяўныя, і пераважная частка механізатараў задзейнічана ў іх. Але па меры заканчэння пасяўной усе намаганні будуць накіраваны менавіта на пастаноўку тэхнікі і добраўпарадкаванне машынных двароў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 1012 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.