Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Июнь 2025 08:28

Нагрудны знак — за высакародную справу

Медстатыстык Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Ірына Жураўлёва — уладальніца нагруднага знака Міністэрства аховы здароўя “Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь”. Удастойваюцца такога звання донары, якія здалі кроў не менш за 40 данацый. У Ірыны Васільеўны нагрудны знак з’явіўся яшчэ ў 2003 годзе. Цяпер жа на рахунку донара — больш за 180 данацый.

— Пачалося маё донарства яшчэ ў медвучылішчы, дзе я навучалася, — згадвае Ірына Жураўлёва. — Тады была практыка — брыгады работнікаў станцыі пералівання крыві прыязджалі на прадпрыемствы, у арганізацыі, у тым ліку вучэбныя, расказвалі, як хворым патрэбна кроў, ажыццяўлялі забор яе. Я здала некалькі разоў і забылася на гэта, пакуль аднойчы па мясцовым радыё не пачула заклік здаць кроў для воіна-інтэрнацыяналіста, і якраз маіх паказчыкаў. Для мяне гэтая тэма была балючая: у Афганістане загінуў мой аднакласнік. Пайшла і сказала, што я падыходжу і гатова здаць. З таго моманту пачала здаваць пастаянна, у тым ліку на бязвыплатнай аснове.

Зрэшты, у БГП №2 мая субяседніца прыйшла працаваць па размеркаванні ў 1983 годзе. У яе працоўнай кніжцы ўсяго адзін запіс. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак Ірына Жураўлёва працягвае заставацца ў прафесіі, працаваць у родным калектыве, узначальваць прафсаюзную пярвічку паліклінікі і працягвае быць донарам.

— Усведамленне таго, што мая кроў дае магчымасць многім людзям працягваць жыццё, не дазваляе мне спыніць донарства. І пакуль будзе дазваляць здароўе, буду здаваць яе, — кажа Ганаровы донар.

Ірына Васільеўна Жураўлёва — чалавек не толькі шырокай душы, але і шырокага кругагляду, цікаўны і аванцюрны. Маючы вялікі інтарэс да падарожжаў, аб’ехала паў Расіі, адкуль родам, і ўсю Беларусь. Любіць мастацтва, тэатр. Любіць жыць поўным жыццём,  прыносячы карысць краіне і людзям — чужым і блізкім.  

Прочитано 47 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.