Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 16 Июнь 2025 08:24

Медыкаў павіншавалі з прафесійным святам

Урачыстасць, прымеркаваная да Дня медыцынскіх работнікаў, прайшла 13 чэрвеня ў Бабруйскай гарадской паліклініцы №2. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі як паліклінікі, так і сельскіх медустаноў: урачы, медыцынскія сёстры, малодшы персанал інш.

Віншуючы калектыў з прафесійным святам, галоўны ўрач БГП №2 Таццяна Гацко адзначыла, што ў галіну аховы здароўя прыходзяць і ў ёй застаюцца толькі апантаныя прафесіяй людзі, незалежна якую пасаду займаюць. Тыя, хто ўмее спачуваць, жыве з патрэбай дапамагаць іншым, не стамляючыся вучыцца дзеля гэтага, авалодвае новымі прафесійнымі ведамі.

— Усім вам вялікі дзякуй. Я вельмі цаню ўклад кожнага ў нашу агульную высакародную справу — стаяць на варце здароўя людзей. Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту, міру і добрых людзей побач, — адзначыла Таццяна Васільеўна і ўручыла шэрагу медработнікаў за добрасумленную працу ганаровыя граматы і лісты ўдзячнасці Бабруйскай цэнтральнай бальніцы і Бабруйскай гарадской паліклінікі №2.

Лідар пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі паліклінікі Ірына Жураўлёва ўзнагародзіла найбольш актыўных членаў “пярвічкі”.

Прочитано 50 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.