На парадку дня канферэнцыі значылася некалькі пытанняў. Сярод асноўных — справаздача старшыні арганізацыі Таццяны Варанко аб рабоце за перыяд з сакавіка 2022 года па чэрвень 2025-га.
У сваім дакладзе лідар грамадскага фарміравання засяродзіла ўвагу на разнапланавасці мерапрыемстваў, ініцыятарам і ўдзельнікам якіх была раённая арганізацыя, у дэталях распавяла пра найбольш значныя з іх. У прыватнасці, з сакавіка 2023 года сумесна з раённай арганізацыяй ГА “Беларускі фонд міру” рэалізуецца праект “Захоўваючы памяць”, мэта якога — захаванне гістарычнай памяці шляхам аказання дапамогі, у тым ліку матэрыяльнай, балансаўтрымальнікам воінскіх захаванняў і памятных знакаў на іх добраўпарадкаванне. Сёлета, у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года добраўпарадкавання, ініцыявана правядзенне праекта “Белая Русь — на ДОБРАўпарадкаванне”, які меў на ўвазе ў тым ліку адбор праектаў па добраўпарадкаванні. Перамогу ў конкурсе атрымаў праект Пятровіцкага Дома народнай творчасці, які атрымаў фінансавую дапамогу на рэалізацыю.
Работа Бабруйскай раённай арганізацыі БГА “Белая Русь” канферэнцыяй прызнана здавальняючай. Таццяну Варанко новы склад Савета арганізацыі абраў сваім лідарам на новы тэрмін паўнамоцтваў. Добрую ацэнку дала канферэнцыя і рабоце кантрольна-рэвізійнай камісіі.
Падчас мерапрыемства былі абраны дэлегаты на канферэнцыю Магілёўскай абласной арганізацыі “Белая русь”. Прадстаўляць раённую арганізацыю будуць тры члены Савета на чале са старшынёй.





