На сенажаці філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”, што паблізу Дубаўкі, 8 чэрвеня працавалі цэлым механізаваным атрадам — нарыхтоўвалі сянаж для закладкі на працяглае захаванне. Механізатар Юрый Уладзіміравіч Макавееў заняты на падборцы правяленай зялёнай масы, трактарыст Васіль Рыгоравіч Шынкарэнка — на яе адвозцы да траншэі. Перавозіць зялёную масу таксама вадзіцель Аляксандр Мікалаевіч Ступень. А механізатар Аляксандр Віктаравіч Ступень — кіроўца КВК-800, здробненую канюшыну падбірае. Касьба травы ў абавязках Уладзіміра Аляксандравіча Юшкевіча.
— Работы па нарыхтоўцы сенажу ідуць поўным ходам, — кажа дырэктар філіяла Марына Мікалаеўна Аўрамчык. — З плану ў 3500 тон, што вызначылі пакласці з траў першага ўкосу, нарыхтавана 1600 тон.






***
Шмат якія работы, звязаныя з корманарыхтоўкай, вяліся ў ААТ “Неўскі-Агра”. Непадалёк в. Туркоўская Слабада, да прыкладу, механізатар Фёдар Кірылавіч Дзяменцьеў запраўляў тэхнікай па зграбанні зялёнай масы.


