Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 06 Октябрь 2014 13:48

У першую нядзелю кастрычніка прафесійнае свята адзначаюць педагогі

Урачыстасць з гэтай нагоды сабрала ў актавай зале раённага Цэнтра культуры 2 кастрычніка тых, чыя галоўная задача — выхаванне і навучанне падрастаючага пакалення. Ва ўтульнай зале сабраліся і ўмудроныя вопытам настаўнікі, і тыя, хто прафесійнае свята адзначае ўпершыню, а таксама ветэраны педагагічнай працы і прафсаюзнага руху, госці — адказныя работнікі раённага выканаўчага камітэта.

Віншуючы педагогаў з надыходзячым святам, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава завастрыла ўвагу на значнай ролі настаўніка ў развіцці грамадства і тым неацэнным укладзе, які сваёй штодзённай працай уносяць педагогі дзеля фарміравання ўсебакова развітай асобы, і пажадала прысутным моцнага здароўя, поспехаў у працы, зацікаўленых вучняў, шчасця ў асабістым жыцці і матэрыяльнага дастатку.

Плёну ў рабоце, аптымізму і ўдзячных вучняў пажадала педагогам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова. З’яўляючыся членам прэзідыума раённай арганізацыі «Белая Русь», яна ўручыла грашовыя прэміі найбольш актыўным членам грамадскай арганізацыі.

Шмат цёплых слоў у адрас цяперашніх педагогаў і тых, хто ўжо на заслужаным адпачынку, выказала старшыня райсавета галіновай ветэранскай арганізацыі Марыя Масюковіч.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач, разам з цёплымі словамі пажаданняў, уручыла асобным кіраўнікам устаноў адукацыі граматы за развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, садзеянне галіноваму прафсаюзу ў рэалізацыі яго праграм.

Увагай і цёплымі словамі не былі абдзелены падчас святочнага мерапрыемства і педагогі дадатковай адукацыі: Цэнтра творчасці, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, фізкультурна-спартыўнага клуба, чыя праца не меней напружаная і значная ў выхаванні гарманічнай асобы.

Сардэчныя словы, песенныя і харэаграфічныя нумары ў выкананні артыстаў раённага Цэнтра культуры і выхаванцаў Цэнтра творчасці — усё гэта адрасавалася ім: чулым і адказным, строгім і не надта, вопытным і тым, хто толькі пачынае сваю працоўную кар’еру — настаўнікам.

Мерапрыемства завяршылася на лірычнай ноце. Педагогі раёна раз’язджаліся па школах з зарадам бадзёрасці ад цудоўнага канцэрта і ўсведамлення таго, што, як бы цяжка іншым разам ні даводзілася, яны абралі патрэбную прафесію.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 931 раз
ЗанятостьТуризм и отдых Лицензирование Туристическая карта Бобруйского района Трудоустройство молодежи в свободное от учебы время
© 2013 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.