Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Пятница, 06 Июнь 2025 16:18

Чысціню і парадак — на першы план! У Бабруйскім райвыканкаме прайшоў штаб па добраўпарадкаванні

Штаб па навядзенні парадку на зямлі і выкананні раённага плана па добраўпарадкаванні тэрыторый прайшоў сёння ў выканаўчым камітэце. Удзел у мерапрыемстве ўзялі прадстаўнікі зацікаўленых службаў, кіраўнікі раённых арганізацый, у тым ліку сельскагаспадарчых, старшыні сельсаветаў. Узначаліў штаб намеснік старшыні райвыканкама Іван Кандрацьеў.

З асноўнага — абмеркавалі выкананне плана па добраўпарадкаванні раёна, засяродзілі ўвагу на ходзе  дакладных мерапрыемстваў, у прыватнасці, азеляненні тэрыторый, аднаўленні дзіцячых гульнёвых пляцовак, усталяванні малых архітэктурных форм і лавак для адпачынку ў грамадскіх месцах сельскіх населеных пунктаў. Разам знайшлі адказы на хвалюючыя пытанні ў гэтым плане. Асобна спыніліся на вядзенні дакументацыі — уся справаздачнасць у штаб павінна прадастаўляцца своечасова.  

— Няма ніякага сумнення, што раённы план па добраўпарадкаванні будзе выкананы  і нашыя вёскі і пасёлкі стануць больш прыцягальнымі, а жыццё сяльчан у іх  — больш камфортным, — адзначыў Іван Кандрацьеў.

Прочитано 28 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.