Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 05 Июнь 2025 16:30

Прадаваць праз “Лясны домік” болей, паслугу аказваць якасна

…Такі пасыл рэспубліканскага семінара на тэму “Павышэнне эфектыўнасці работы гандлёвай сеткі “Лясны домік”, які сёння прайшоў на базе Бабруйскага лясгаса з удзелам міністра лясной гаспадаркі Аляксандра Куліка. 

Месца правядзення семінара было выбрана незнарок — па аб’ёму атрыманай за май выручкі, як было заўважана, бабруйскі “Лясны домік” заняў другую пазіцыю ў рэспубліцы. 

Мэта  нашага мерапрыемства — зрабіць прамежкавы аналіз работы ў раскручванні брэнда па рэалізацыі прадукцыі лясгасаў краіны “Лясны домік”. Гандлёвая пляцоўка Бабруйскага лясгаса станоўча зарэкамендавала сябе па аб’ёмах рэалізацыі прадукцыі і ў колькасным, і ў грашовым выражэнні, па прадстаўленні нашага тавару, шырыні асартыменту. На іх прыкладзе сёння пакажам іншым, як трэба працаваць у дадзеным накірунку, каб заўтра спытаць, чаму так не робяць. Прынцып павінен быць адзін: рабі, як я, рабі лепей за мяне, — адзначыў Аляксандр Кулік. 

Пасля вывучэння на гадлёвай пляцоўцы асартыментнага пераліку рэалізуемай прадукцыі, што вырабляецца лясгасамі вобласці і пастаўляецца староннімі арганізацыямі, дырэктар Бабруйскага лясгаса Андрэй Цвірко распавёў аб арганізацыі работы гандлёвай пляцоўкі і дасягнутых за два гады яе існавання выніках — сярэднемесячная выручка ад рэалізацыі прадукцыі вырасла з 79 тысяч рублёў у 2023 годзе да 156 тысяч у 2025.

Аб рабоце сеткі магазінаў “Лясны домік” у цэлым па краіне (іх створана 19) распавёў начальнік аддзела рэалізацыі лесапрадукцыі і выкарыстання дзяржаўнай маёмасці Мінлясгаса Андрэй Мацкевіч.

Апошнія некалькі месяцаў выручка гандлёвых пляцовак складае не меней за 3 млн. рублёў. У маі, да прыкладу, “Лясныя домікі” прынеслі галіне 3,6 млн. рублёў, — заўважыў ён.

 Падчас семінара была засяроджана ўвага на пытаннях цэнаўтварэння, пастаўлена задача — пераняць вопыт Міншчыны па выпрацоўцы адзінай цаны на кожны від рэалізуемай праз гандлёвыя пляцоўкі вобласці прадукцыі. Не абыйшлі іншыя актуальныя пытанні, у прыватнасці, — рэкламавання “Лясных домікаў”, узмацнення дадзенай работы. Як да гэтага падыходзяць у Бабруйскім лясгасе, удзельнікам  прадэманстравалі пасродкам відэафільма. 

Прочитано 42 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.