І хоць тэмпы стрымліваюць дажджы, работа ў дадзеным накірунку вядзецца поўным ходам. Па стане на раніцу ўчарашняга дня, як паведаміў начальнік вытворча-тэхналагічнага аддзела Бабруйскага райсельгасхарча Віктар Садоўскі, у раёне скошана больш за тысячу гектараў мнагалетнікаў з плану ў 11 400 га.
У цэлым з траў першага ўкосу запланавана нарыхтаваць каля трох тысяч тон сена і 60 000 тон сенажу. Але галоўнае — корм павінен быць якасным, адпавядаць тэхналагічным патрабаванням. Дзеля гэтага ў гаспадарках сур’ёзна падыйшлі да падрыхтоўкі сянажных траншэй, набылі неабходныя кансерванты. А створаныя корманарыхтоўчыя атрады з ліку вопытных механізатараў і моладзі ўсведамляюць значнасць пастаўленай задачы.
Адначасова з корманарыхтоўкай у сельгасарганізацыях праводзяць мерапрыемствы па доглядзе пасеваў. У прыватнасці, займаюцца хімпраполкай кукурузы ад пустазелля, праводзяць фунгіцыдныя апрацоўкі на пасевах.
Шмат увагі ўдзяляецца добраўпарадкаванню — як палёў, так і тэрыторый сельгасаб’ектаў.