Затым адбылося ўрачыстае адкрыцце арт-аб’екта на тэрыторыі пабудовы праўлення “Гіганта”. Ганаровае права зрабіць гэта было дадзена кіраўніку раёна Міхаілу Крыцкаму, начальніку галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Гацко і старшыні СВК Васілю Жуку.
Каментуючы сутнасць арт-аб’екта, Васіль Жук патлумачыў: “Мы дбаем пра будучыню, а яна — у нашых дзецях, якія некалі працягнуць нашыя дасягненні. І мы шмат цяпер для гэтага робім”.
“Гігант” ад станаўлення да дзён сённяшніх — пра дасягненні сельгаспрадпрыемства, пра людзей: ветэранаў працы і цяперашніх перадавікоў, нагадаў прысутным відэафільм. Дапоўніў цікавыя факты з гісторыі СВК ветэран працы, колішні член праўлення Мікалай Сакун.
Уладзімір Гацко перадаў віншаванні працаўнікам ад старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, зачытаў прывітальны адрас ад яго. Адзначыўшы неацэнны ўнёсак “Гіганта” у развіццё Прыдняпроўскага краю і краіны, Уладзімір Уладзіміравіч ад сябе пажадаў гаспадарцы і надалей стабільна развівацца, а людзям здароўя і дабрабыту, уручыў шэрагу працаўнікоў Лісты ўдзячнасці Магілёўскага аблвыканкама.
Плённай працы цяперашняму складу “Гіганта” і ветэранам сельгаспрадпрыемства пажадаў Міхаіл Крыцкі.
— На рахунку вашай гаспадаркі шмат людзей, чыя праца была ацэнена на самых высокіх узроўнях, якія і сёння выдатна працуюць на карысць гаспадаркі. Здароўя ўсім вам, дабрабыту і выдатных ураджаеў, — адзначыў Міхаіл Леанідавіч. Міхаіл Крыцкі ўручыў удзячнасці працаўнікам сельгаспрадпрыемства.
Віншаванні работнікам СВК, пажаданні плённай працы выказалі “гігантаўцам” таксама Ірына Старавойтава, таксама ўручыла ўзнагароды.
Шмат узнагарод і прэмій атрымалі юбіляры з рук Васіля Жука, яго намесніка па ідэалагічнай рабоце Анастасіі Гацко, начальнікаў вытворчых участкаў, старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Максіма Ганжурава.
Сапраўдным падарункам работнікам СВК “Гігант” і ўсім жыхарам бортнікаўскай зямлі стаў выступ знакамітага земляка Руслана Аляхно.





















































