Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 21 Май 2025 14:21

Будзем з грэчкай! У “Агракамбінаце Бабруйскі” сеюць познюю збожжавую культуру

Пад крупяную расліну ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” адведзена сёлета 300 гектараў плошчаў, з іх амаль 70 га ўжо засеяна,— паведаміў галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Гаўрыленка.

Увесь аб’ём работ па сяўбе грэчкі ляжыць на Дзмітрыі Кунцы. Пабыўшы ўчора на полі ля в. Бабоўе, дзе вопытны механізатар вадзіў свой агрэгат, дазналіся, што настрой на працу ў сейбіта выдатны, а тэхніка не падводзіць.

Між тым, сяўба грэчкі — не адзіны клопат у гаспадарцы на гэтую пару — шмат увагі надаецца ўборцы зялёнаўкоснага жыта, плошча якога складае каля 500 гектараў (скошана 130 га). Касьбу на полі паблізу малочна-таварнага комплекса “Баранавічы” ў дзень нашага наведвання ажыццяўляў механізатар Руслан Рудзянок. А Мікалай Астаповіч на полі паблізу займаўся падборкай раней скошаных валкоў. Гэты ж від работ выконвае і Дзмітрый Гаварушка. На адвозцы ўкоснага жыта заняты Андрэй Паркалаў, Аляксандр Сацура і Міхаіл Горбель.

— Зеляніну выкарыстоўваем на падкормку жывёле, а таксама закладваем у траншэю на працяглае захаванне, — расказаў Сяргей Гаўрыленка.

Таксама, як ён адзначыў, у гэтыя дні ў гаспадарцы праводзяць падкормку кукурузы азотнымі ўгнаеннямі — аднаўляюць пасевы пасля маразоў. А пры больш спрыяльным надвор’і працягнуць хімпраполкі яравых збожжавых раслін.

Дзмітрый КунецРуслан Рудзянок
Прочитано 56 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.