Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 29 Сентябрь 2014 15:10

Да работы - у абноўленым складзе

На гэтым тыдні ў Бабруйскім райвыканкаме працавала 7-я Бабруйская раённая справаздачна-выбарчая прафсаюзная канферэнцыя работнікаў аграпрамысловага комплексу з удзелам загадчыка арганізацыйным аддзелам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Ч.В. Пахадня, загадчыкам аргаддзела абкама галіновага прафсаюза Г.Ф. Шпакоўскім, лідэраў раённых прафсаюзных пярвічак, якіх трыццаць тры. Удзельнікі канферэнцыі заслухалі і абмеркавалі даклад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК С.І. Феднева аб рабоце раённай арганізацыі за перыяд паўнамоцтваў — апошнія пяць год, і работу рэвізійнай камісіі за гэты перыяд часу, аб якой далажыла член рэвізійнай камісіі Г.М. Рудзько.

Дапаўняючы даклад старшыні райкама прафсаюза аб праведзенай рабоце, якая ў асноўным была накіравана на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў арганізацый АПК, павышэнне іх заработнай платы, выкананне мерапрыемстваў па ахове працы, вопытам прафсаюзнай работы, станоўчымі напрацоўкамі і дасягненнямі ў вырашэнні пытанняў працаўнікоў сваіх прадпрыемстваў, а таксама праблемнымі пытаннямі, з якімі даводзіцца сутыкацца, падзяліліся прафсаюзныя лідэры ААТ «Чырвоны харчавік», БДАЭК, СВК «Калгас імя А. Неўскага» і некаторых інш.

Даючы ацэнку работы райкама прафсаюза работнікаў АПК — а яна была прызнана здавальняючай, удзельнікі канферэнцыі ўносілі прапановы і пажаданні ўжо новаму складу райкама. У выпрацаванай канферэнцыяй Пастанове райкаму прафсаюза, камітэтам прафсаюзных арганізацый рэкамендавана працягнуць работу па дальнейшым удасканаленні і ўмацаванні сацыяльнага партнёрства праз узмацненне ролі пагадненняў і калектыўных дагавораў у пытаннях сацыяльна-эканамічнай абароны работнікаў, працягнуць работу прафсаюзных арганізацый і пашыць круг пытанняў падчас ажыццяўлення грамадскага кантролю, удзяляць болей увагі ў сваёй рабоце пытанням, звязаным з замацаваннем моладзі на вытворчасці, прафсаюзным арганізацыям павысіць узровень арганізацыі працоўнага спаборніцтва, як галоўную ўмову павышэння вытворчасці і эфектыўнасці работы.

Другая частка канферэнцыі была прысвечана выбарам новага складу членаў райкама прафсаюза работнікаў АПК і непасрэдна старшыні райкама. Адзінагалосна ім абраны С.І. Феднеў.

По материалам общественно-политической газеты «Трыбуна працы»

Прочитано 994 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.