Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 19 Май 2025 08:31

“Таямніцы бабруйскай зямлі”: квэст-праграма прайшла ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі

Квэставая гульня “Таямніцы бабруйскай зямлі” ў межах штогоднай Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” прайшла ў Бабруйскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі ў в. Сычкава. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі работнікі музея пры ўдзеле прадстаўнікоў Цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі раёна і Ленінскага клуба.

Пачалося мерапрыемства ў зале Вялікай Айчыннай вайны з квэсту-гульні “Дарогамі вайны”, прысвечанай 80-годдзю Перамогі. Дзеці — вучні Ленінскай школы і дарослыя адгадвалі красворды, адказвалі на пытанні віктарыны, выконвалі тэматычныя заданні, “аказвалі” медыцынскую дапамогу.

Месцам правядзення 2-й часткі гульні стала зала гісторыі Бабруйскага раёна. Там прысутныя  паўдзельнічалі ў гістарычным часе “Пісьменнікі-землякі пра вайну” — пазнаёміліся з біяграфіяй і творчай дзейнасцю славутых землякоў Алеся Адамовіча і Міколы Аўрамчыка, наведалі літаратурна-дакументальную выставу “Крывёю сэрца”.

У зале этнаграфіі была наладжана інтэлектуальна-практычная праграма “Бабруйскі падворак”, дзе можна было пазнаёміцца з побытам мясцовага сялянства ў XIX стагоддзіі, старадаўнімі традыцыямі насельніцтва Прыбярэзінскага краю.

Завяршылася мерапрыемства канцэртнай праграмай “Мой родны кут”, якую паказала вакальная група Сычкаўскага сельскага клуба “Вечарынка”.

Прочитано 164 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.