Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Понедельник, 19 Май 2025 08:28

Прафсаюзы вывучылі стан аховы працы на Бабруйшчыне

Семінар-нарада з удзелам прадстаўнікоў прафсаюзных арганізацый, грамадскіх інспектараў па ахове працы і кіраўніцтва арганізацый па тэме выканання заканадаўства аб ахове працы ва ўстановах, арганізацыях і прадпрыемствах прайшоў у пятніцу ў Бабруйскім райвыканкаме.

На нарадзе былі падведзены вынікі работы рэйдавай групы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пад началам галоўнага тэхнічнага інспектара працы Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Арцёма Звягіна, якая на працягу некаторага часу працавала ў Бабруйскім раёне — вывучала стан аховы працы ва ўстановах і арганізацыях.

Маніторынгамі былі ахоплены такія арганізацыі, як УКП “Жылкамгас”, Бабруйскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Бабруйскі сацыяльны пансіянат “Каменка”, Варатынская і Цялушская сярэднія школы, таварыства з абмежаванай адказнасцю “Глушакоў” і прыватнае прадпрыемства “Знатная изба”.

Падчас праверак вывучаліся ўмовы працы на рабочых месцах, санітарна-бытавое забеспячэнне працуючых, захаванне тэмпературнага рэжыму, забеспячэнне пажарнай і электрабяспекі. Была звернута ўвага на своечасовасць правядзення інструктажаў, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, праходжанне медыцынскіх аглядаў, вядзенне адпаведнай дакументацыі. Кіраўнікам і спецыялістам былі дадзены кансультацыі па пытаннях прымянення заканадаўства аб ахове працы, аказана практычная і метадычная дапамога.

У цэлым рэйдавай групай была дадзена станоўчая ацэнка цякучага стану аховы працы ва ўстановах і арганізацыях Бабруйскага раёна.

Прочитано 45 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.