Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 15 Май 2025 08:51

У “Гіганце” чакаюць уборкі люцэрны

Кіраўнік СВК “Гігант” Васіль Жук упэўнены, што за гэтай каштоўнай бабовай раслінай будучыня. Хоць у самім “Гіганце” гэта ўжо цяперашні дзень: культуру ў значных маштабах вырошчваюць другі год запар і з дня на дзень чакаюць яе ўборкі на сілас. Тэхніка для гэтых мэт маецца, тэхналогія кашэння — пакідаць зрэз не ніжэй за 8-9 см — механізатарамі асвоена. 

— І тут важна не прапусціць аптымальнага перыяду касьбы, — уважліва прыглядаецца да раслін на бязмежным люцэрнавым полі ў 97 гектараў (усяго пасеяна 170 га) Васіль Пятровіч. — Бутоны толькі фарміруюцца, з часам яны стануць зялёнымі махрыстымі — гэта і ёсць час уборкі. Калі ж люцэрна зацвіла — значыць, спазніліся, а гэтага дапусціць нельга: каштоўнасць будзе страчана.

З высокімі спажыўнымі якасцямі люцэрны і ў цэлым новым падыходам да стварэння кармавой базы звязваюць у СВК павелічэнне рэнтабельнасці малака, нарошчванне яго вытворчасці — выручка ад рэалізацыі прадукцыі складае аснову эканомікі сельгаспрадпрыемства. 7 тысяч кг малака на карову, што па выніках года намераны атрымаць — не пустаслоўе: цяперашнія сярэднесутачныя прывагі паказваюць, што гэтая мэта для калектыва дасягальная. “Тым болей што ўдалося значна палепшыць сітуацыю з захаванасцю жывёлы — наладзіць эфектыўную работу зааветслужбы”, — кажа Васіль Жук. 

У раслінаводстве на гэтую пару завяршылі пасадку бульбы, завяршаюць сеяць кукурузу, пад якую адведзена 1000 гектараў, займаюцца сяўбой соі. Таксама праводзяць доглядныя мерапрыемствы на пасевах, у прыватнасці, заканчваюць хімпраполкі супраць хвароб.    

Віды на сёлетнія ўраджаі ў СВК “Гігант” добрыя, нягледзячы на адмоўныя тэмпературы, што назіраліся некалькі начэй запар. Каб падтрымаць расліны ў стрэсавай для іх сітуацыі, унеслі на пасевы прэпараты з неабходнымі мікраэлементамі. 

Словам, калектыў “Гіганта” і далей намераны ўтрымліваць лідзіруючую пазіцыю ў раёне па вытворчасці сельгаспрадукцыі і падымаць прэстыж бабруйскіх аграрнікаў на абласным узроўні.  

Прочитано 36 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.