Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 14 Май 2025 14:01

У “Харчавіку-Агра” завяршаюць сеяць кукурузу

Фінальны акорд прыйшоўся на поле ля в. Ступяні, дзе ўчора дасейвалі расліну. Пад “каралеву палёў” тут сёлета адвялі 550 гектараў, што на 100 га болей, чым у мінулым годзе. З іх 100 га пасеялі на зерне. З усім гэтым аб’ёмам работ справіліся механізатары Ігар Аляксандравіч Шынкаронак (запраўляе сеялкай) і Уладзімір Сямёнавіч Макавееў (на падвозцы насення).

— Поле ля Ступянёў засейваем упершыню, — кажа дырэктар філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” Марына Аўрамчык. — Раней тут выпасаўся дойны статак мясцовай малочна-
таварнай фермы. Пасля таго як аб’ект закрылі, а кароў перавялі на новы МТК, землі, дзе выпасалася жывёла, было вырашана заняць пад кукурузу. Унеслі арганічныя ўгнаенні, правялі перадпасяўную падрыхтоўку глебы і сёння (13 мая) заканчваем сяўбу кукурузы і на гэтым полі, і ў цэлым па гаспадарцы.
У “Харчавіку-Агра” сёлета як ніколі сур’ёзнае стаўленне да нарыхтоўкі травянога корму. Гэта звязана і з тым, што не прадугледжана выпасанне дойнага статка. Каб атрымаць на выхадзе якасны корм, намераны строга выконваць тэхналагічныя патрабаванні да яго нарыхтоўкі. І ўсё гэта дзеля павелічэння ўдояў малака, дасягнення пастаўленай мэты — атрымаць ад каровы за год не меней за 7 тысяч кілаграмаў. Над вырашэннем задачы калектыў дзень ад дня напружана працуе.
— Мы планамерна закамп­лектавалі новы комплекс і цяпер доім у сярэднім на адну галаву 18,9 кг малака. На гэтым не спыняемся, намераны яшчэ прыбавіць, каб выйсці на запланаваныя рубяжы, — кажа дырэктар.
Што да корманарыхтоўкі, то сустракаюць адказную кампанію ў сельгаспрадпрыемстве цалкам падрыхтаванымі. “У нас пасеяна 96 гектараў люцэрны, з яе уборку і пачнем. Мяркуем, гэта адбудзецца праз тыдні паўтара. Закладваць люцэрну мяркуем у сянажную траншэю на тэрыторыі МТК. Плёнку і кансервант для гэтых мэт ужо набылі. Тэхніка для корманарыхтоўкі падрыхтавана, механізаваныя атрады сфарміраваны, надвор’е, спадзяемся, таксама будзе садзейнічаць нам”, — падзялілася бліжэйшымі планамі Марына Аўрамчык.

Уладзімір МакавееўІгар Шынкаронак
Прочитано 21 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.