На сустрэчу з дэпутатам прыйшоў бабруйчанін, чый летнік знаходзіцца ў в. Стары Двор. Грамадзянін звярнуўся за садзеяннем у пракладванні праз раку Ала мастка, які б дазволіў скараціць шлях ад населенага пункта да Варатыні.
Пытанне, па словах Ірыны Старавойтавай, будзе вывучана. Адказ грамадзянін атрымае ва ўстаноўленыя тэрміны.