Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Среда, 14 Май 2025 08:22

Пасяўная кампанія ў раёне працягваецца

Па дадзеных райсельгасхарчу, бульбы на раніцу 13 мая, з улікам сялянска-фермерскіх гаспадарак, пасаджана больш за 500 га. Але і гэта не мяжа: дадаткова вырашана заняць пад расліну яшчэ 100 га ў ААТ “Неўскі-Агра”. Пасадачныя работы там ужо вядуцца.

Працягваецца сяўба кукурузы. Расліна пасеяна на плошчы 5300 га або 66% ад плану. Пры гэтым у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” сяўба літаральна завершана. У ААТ “Саўгас Кісялевічы” і “ААТ “Міхалёўская Ніва” — набліжаюцца да гэтага (пасеяна больш за 80%).
У радзе гаспадарак займаюцца сяўбой кармавых адналетнікаў. У цэлым іх пасеяна 1600 га ці 127% да запланаванага. З дня на дзень пачнецца сяўба грэчкі, якой запланавана 600 га, і проса — 100 га.
Надыходзіць час нарыхтоўкі травянога корму для жывёлы. У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ў гэтыя дні ўбіраюць, заварочваючы ў палімерную плёнку, зялёнаўкоснае жыта для далейшай закладкі на зіму.

Масавая корманарыхтоўка ў раёне, як разлічваюць у райсельгасхарчы, пачнецца з наступнага тыдня.
Не зніжаюцца тэмпы доглядных мерапрыемстваў. У сельгасарганізацыях вядуцца работы па ахове раслін — хімапрацоўкі ад шкоднікаў і пустазелля, а таксама падкормка мнагалетнікаў і яравой збажыны.
Актыўна вядзецца перазалужванне лугавых угоддзяў. З плану ў 1900 га перазалужана 1100 га.

Прочитано 24 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.