Па дадзеных райсельгасхарчу, на раніцу 6 мая “каралева палёў” у цэлым па раёне пасеяна на плошчы болей за 3500 га або 50% ад плану. Бульба, з улікам сялянска-фермерскіх гаспадарак, пасаджана на плошчы 398 га ці 77% ад патрэбы. У СВК “Гігант”, на які традыцыйна прыпадае аснова бульбяных палеткаў у раёне, клубні высаджаны на плошчы 290 га ці 73% ад запланаванага.
Працягваюцца доглядныя мерапрыпрыемствы на пасевах. У прыватнасці, актыўна вядуцца хімпраполкі азімых збожжавых і ярыны ад пустазелля, апрацоўкі пасеваў ад шкоднікаў.