Надой малака на адну карову з пачатку месяца склаў 73,5 кг і застаўся на ўзроўні папярэдняга года. Між тым, у радзе гаспадарак: СВК “Гігант”, ААТ “Міхалёўская Ніва”, ААТ “Неўскі-Агра”, надой павялічылі.
Рэалізацыя малака за гэты перыяд склала 599 тон або 101,7% да мінулагодняга ўзроўню. Пры гэтым найбольшы прырост дасягнуты ў філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс” (136,8%) і ААТ “Неўскі-Агра” (121,5%). 74% ад пастаўленага на перапрацоўку малака склаў гатунак “экстра”, астатняя чвэрць аб’ёму — “вышэйшы”.