Да пачатку канцэртнай праграмы навучэнцам раённых школ прапанавалі да прагляду фільм “Лагеры смерці” з кінадылогіі пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У слове да фільма Генадзь Ярмак нагадаў, што стужка рыхтавалася па выніках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па факце генацыду беларускага народа, прывёў жудасныя новыя сведчанні здзеку акупантаў над людзьмі. “У фільме прадстаўлены толькі эпізоды генацыду, бо матэрыялаў безліч і паказаць усё, зразумела ж, няма магчымасці”, — адзначыў ён.
Цэнтральным нумарам гала-канцэрта стала інсцэніроўка з кінастужкі “А зоры тут ціхія” вучняў Брожскай сярэдняй школы, у якой школьнікі па-майстэрску перадалі жудасці ваеннага часу і гераізм абаронцаў. Прагучала і шмат вершаў, песень, прасякнутых горыччу ад падзей ваеннага ліхалецця і гордасцю за мужных прадзедаў.
Таццяна Варанко і Генадзь Ярмак шчыра падзякавалі арганізатарам і выканаўцам за працу і падвялі вынікі раённага конкурсу “Вайна. Перамога. Памяць” — уручылі дыпломы і падарункі творчым калектывам раённых школ. Узнагароды канкурсантам уручылі таксама старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Яўгенія Доўнар, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Вераніка Падаляк, старшыня раённай арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Юлія Шапялевіч.




































***
Прадстаўнік Бабруйскага гаррайаддзела па НС Яўген Тоўсцік узнагародзіў пераможцаў і ўдзельнікаў конкурсу “Ратавальнікі вачыма дзяцей”.






