Russian Belarusian Chinese (Simplified) English French German

logo

Адрес: 213809 г. Бобруйск, ул. Пушкина, 215а

Телефон приемной: 8 (0225) 74-99-41

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Режим работы: понедельник-пятница с 8.00 до 13.00, с 14.00 до 17.00

Четверг, 24 Апрель 2025 14:39

Кіраўнік раёна сустрэўся з маладымі спецыялістамі

Старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі сёння сустрэўся з маладымі спецыялістамі — прадстаўнікамі раённых арганізацый розных накірункаў дзейнасці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Дзмітрый Вяроўкін.

Знаёмства з моладдзю Міхаіл Леанідавіч пачаў з пытання ўсталяванасці юнакоў і дзяўчат на першым працоўным месцы, наяўнасцю праблем. Расказаў пра сябе.

— Зусім нядаўна я таксама быў маладым спецыялістам — заатэхнікам,  затым галоўным заатэхнікам аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Бярэзінскага раёна Міншчыны, а ў 24 гады ўзначаліў гаспадарку. Гэта кажа пра тое, што ў нашай дзяржаве адчынены дзверы для моладзі. Трэба толькі старанна працаваць, набірацца вопыту, на шляху да прафесійнага майстэрства не стамляцца вучыцца і не саромецца звяртацца за падказкай, у тым ліку ў райвыканкам, асабіста да мяне, — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне маладога спецыяліста Цялушскай школы — якое ўражанне ў кіраўніка раёна ад Бабруйшчыны (заступіў на пасаду некалькі тыдняў таму), Міхаіл Крыцкі адзначыў — самыя цудоўныя.

— Бабруйскі раён размяшчаецца ў вельмі жывапісным месцы. Прырода, краявіды, асабліва паблізу ракі Бярэзіна — непаўторныя. У раёне шмат цудоўных аграгарадкоў, дзе можна жыць, маючы ўсё неабходнае для камфортнага жыцця. Тым болей што побач вялікі горад, куды можна паехаць адпачыць, прайсціся па крамах, што для моладзі таксама немалаважна. Сам я большую частку жыцця пражыў у сельскай мясцовасці, мае дзеці навучаліся ў сельскай школе, бавілі час на ўлонні прыроды, і мяне як бацьку гэта радуе. Я не разумею тых, хто сённе імкнецца жыць у сталіцы, дзе і рытм жыцця, і экалогія — не на карысць здароўю, — адзначыў Міхаіл Крыцкі.

У гэтай сувязі старшыня райвыканкама парэкамендаваў юнакам і дзяўчатам прымаць любыя рашэнні не спяшаючыся, узважана. Быць патрыётамі сваёй радзімы, трывала замацоўвацца на бабруйскай зямлі, ствараць сем’і, паспяховай працай у раённых сельгасарганізацыях памнажаць уласны і краіны дабрабыт.

— Памятайце — ваша будучыня ў вашых руках. Не будзьце абыякавымі, праяўляйце сябе: у прафесіі, грамадскім жыцці, прапаноўвайце і рэалізуйце ініцыятывы, здольныя зрабіць наш раён яшчэ болей прывабным. Мы ж са свайго боку гатовы садзейнічаць вам у гэтым.

Прочитано 36 раз
Занятость Туризм и отдых Туристическая карта Бобруйского района
© 2025 г. Бобруйский районный исполнительный комитет
Разработка и поддержка: КУП «МОЦИС», г. Могилев.